4 чэрвеня 1989 году ў камуністычнай Польшчы адбыліся часткова дэмакратычныя парлямэнцкія выбары. Вялікая падтрымка, якую атрымалі на выбарах кандыдаты апазыцыйнага прафсаюзу “Салідарнасьць”, прывяла да сфармаваньня першага некамуністычнага ўраду ў Народнай Польшчы і да мірнага пераходу ад камуністычнай сыстэмы да дэмакратычнай.
У шырэйшым кантэксьце, польскія выбары фактычна справакавалі імклівы распад камунізму ў краінах гэтак званага “сацлягеру”. Пад канец 1989 году, які атрымаў у гістарычна-палітычнай публіцыстыцы назву annus mirabilis (год цудаў), камуністычны пэрыяд сваёй гісторыі закончылі ўсе былыя сатэліты СССР ва Ўсходняй Эўропе. У чатырох кароткіх аглядах мы прыгадваем найважнейшыя падзеі таго знамянальнага году.
IV. За Польшчай і іншыя сышлі з “сацлягеру”
Безумоўна, размовы “за круглым сталом” у Польшчы і пераломныя выбары 4 чэрвеня 1989 году сталі магчымыя ў значнай меры дзякуючы таму, што СССР пад кіраўніцтвам Міхаіла Гарбачова ўжо не ўяўляўся такім усёмагутным, як раней. Польскія камуністы правільна разьлічылі, што Маскве ў 1989 годзе было не да таго, каб “бараніць сацыялізм” у Польшчы. Таму і самі здаліся без адзінага стрэлу, прытым на цалкам прыстойных умовах. “Салідарнасьць” абавязалася ня помсьціць камуністам за папярэдняе, а да таго яны атрымалі магчымасьць актыўна ўдзельнічаць як у эканамічных (прыватызацыя), так і палітычных (пад шыльдай сацыял-дэмакратаў) працэсах у Польшчы.
Таксама несумненна, што мірная перадача ўлады камуністамі ў Польшчы мела вялікі ўплыў на тое, што сталася ў наступныя месяцы ў краінах гэтак званага “сацлягеру”. Прыгадайма коратка, як скончылася камуністычная эра ў гэтым закутку Эўропы.
Генэрал Войцех Ярузэльскі стаў апошнім прэзыдэнтам Народнай Польшчы 19 ліпеня 1989 году. А 24 жніўня Сэйм зацьвердзіў Тадэвуша Мазавецкага з “Салідарнасьці” як прэм’ер-міністра. Польшча ўжо тады была за крок ад выхаду з “сацлягеру”.
Пачынаючы зь верасьня, свой прысьпешаны марш да свабоды пачалі іншыя краіны “сацлягеру”.
У верасьні пачаліся антыкамуністычныя дэманстрацыі ў ГДР, якія зьбіралі сотні тысяч удзельнікаў у кастрычніку і лістападзе. Грамадзяне ГДР сталі масава пакідаць сваю краіну і перабірацца ў ФРГ – спачатку праз Вугоршчыну, якая адчыніла мяжу з Аўстрыяй, а потым праз Чэхаславаччыну. 9 лістапада упаў “бэрлінскі мур” і ГДР адблякавала мяжу з ФРГ. 7 сьнежня пачаліся перамовы “за круглым сталом” у ГДР, якія закончыліся рашэньнем стварыць адну дзяржаву з ФРГ. 24 сьнежна ФРГ адмяніла візы для грамадзянаў ГДР.
17 лістапада пачаліся антыкамуністычныя дэманстрацыі ў Празе. Дамова апазыцыйнага Грамадзянскага форуму з камуністамі аб перадачы ўлады прайшла так гладка, што пераход Чэхаславаччыны ад камунізму да дэмакратыі ў лістападзе-сьнежні 1989 году гісторыкі і публіцысты назвалі “аксамітнай рэвалюцыяй”. 29 сьнежня прэзыдэнтам Чэхаславаччыны стаў Вацлаў Гавэл.
У Вугоршчыне 7 кастрычніка камуністычная партыя зьмяніла назву і адпрэчыла камуністычную ідэалёгію, 18 кастрычніка парлямэнт увёў зьмены ў канстытуцыі, гарантуючы існаваньне шматпартыйнай сыстэмы, а 23 кастрычніка была прынятая дэклярацыя аб зьмене назвы дзяржавы на Рэспубліку Вугоршчыну. Першыя свабодныя выбары адбыліся ў Вугоршчыне ў сакавіку 1990-га.
Кароткім, але вельмі драматычным стаў выхад з камунізму ў Румыніі. 15 сьнежня пачаліся антыўрадавыя дэманстрацыі ў Тымішаары, і румынскі дыктатар Нікалае Чаўшэску даў загад войску і спэцслужбам ужыць зброю супраць дэманстрантаў. 22 сьнежня ўлады ўвялі надзвычайнае становішча, але ўжо не змаглі ўтрымаць сытуацыю пад кантролем. Войска стала на бок дэманстрантаў, схапіла Чаўшэску разам з жонкай, калі яны спрабавалі ўцячы з краіны, і расстраляла іх.
Баўгарыя прачнулася найпазьней і пайшла за прыкладам іншых ужо ў 1990 годзе – у лютым камуністы адмовіліся ад улады, а ў чэрвені адбыліся першыя свабодныя выбары.