Берасьцейскага актывіста “Маладога фронту” Яўгена Скрабца затрымалі каля пад’езду ягонага дома. Двое супрацоўнікаў міліцыі і двое ў цывільным схапілі хлопца, закінулі ў машыну і павезьлі ў абласны вайсковы шпіталь, каб правесьці абсьледаваньне для ваенкамату.
Яўген мае адтэрміноўку ад службы ў войску з прычыны стану здароўя.
Яшчэ некалькім маладафронтаўцам днямі тэлефанавалі з ваенкаматаў.
Маладафронтаўцы адзначаюць, што так званы палітычны вайсковы прызыў набірае моц. Цяпер у войска гвалтоўна могуць забраць яшчэ некалькі моладзевых актывістаў,-- і такім чынам ізаляваць іх ад актыўнага грамадзкага жыцьця.