8 чэрвеня ў Менску плянуецца адчыніць інфармацыйны пункт Рады Эўропы.
Яго адчыняць намесьнік генэральнага сакратара Мод дэ Бур-Букікіё і старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, міністар замежных спраў Славеніі Самуэл Жбогар.
Пункт разьмесьціцца ў памяшканьні Інстытута журналістыкі БДУ і будзе інфармаваць грамадзянаў Беларусі пра дзейнасьць Рады Эўропы. Таксама ён мае стаць правадніком каштоўнасьцяў і нормаў Рады Эўропы, сярод якіх — правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закону.
Таксама інфармацыйны пункт правядзе кампаніі па процідзеяньні гандлю людзьмі, барацьбе з дыскрымінацыяй і нецярпімасьцю, за адмену сьмяротнага пакараньня.
Інфармацыйны пункт будзе таксама садзейнічаць правядзеньню акцый і мерапрыемстваў Рады Эўропы, разьвіваць супрацоўніцтва зь мясцовымі і цэнтральнымі ўладамі і грамадзянскай супольнасьцю.
Нагадаем, 26 траўня Камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па палітычных пытаньнях выказаўся за аднаўленьне для парлямэнту Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага, які быў прыпынены ў 1997 годзе. Мэта гэтага кроку — у тым, каб “пачаць дыялёг з уладамі”, спрыяючы пры гэтым “умацаваньню дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці”. Канчатковае рашэньне ў гэтай справе ПАРЭ мае прыняць на летняй пленарнай сэсіі, якая пройдзе 22—26 чэрвеня.