Рух “За свабоду” раіцца

Аб 11-й гадзіне сёньня ў Менску пачалося паседжаньне рады Руху “За свабоду”.

Яго ўдзельнікі (а гэта каля 20 чалавек) будуць абмяркоўваць сытуацыю вакол правядзеньня кангрэсаў прыхільнікаў эўрапейскай скіраванасьці Беларусі і Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Чакаецца, што чальцы Рады выкажуць сваё стаўленьне і да вылучэньня дэмакратычнага кандыдата ў прэзыдэнты.