Дэпутат Эўрапарлямэнту, нямецкі лібэральны палітык граф Аляксандар Ламбсдорф лічыць “заўчасным далучэньне лукашэнкаўскай Беларусі да “Ўсходняга партнэрства” і адпаведнае фінансаваньне гэтага беларускага рэжыму за сродкі ЭЗ”.
Адказваючы на пытаньні наведнікаў дэпутацкага сайту abgeordnetenwatch.de наконт мэтазгоднасьці лібэралізацыі палітыкі Брусэля ў дачыненьні да афіцыйнага Менску, сябра партыі нямецкіх вольных дэмакратаў, прадстаўнік камітэту па замежных справах Эўрапарлямэнту адзначае:
“Да таго часу, пакуль краіна не прадэманструе адпаведнага эўрапейскім стандартам прагрэсу ў галіне правоў чалавека і дэмакратызацыі, я ня бачу падставаў для зьмякчэньня санкцый. Стратэгію ЭЗ на дыялёг зь Менскам я падтрымаю толькі ў тым выпадку, калі да падобнага дыялёгу будзе далучаная і беларуская апазыцыя”.