Сёньня ў Баранавічах адзначаюць 138 гадоў. У цэнтры гораду адбываюцца масавыя гуляньні.
Удзельнікі Дня нараджэньня Баранавічаў — жыхары й госьці гораду — кажуць, што сёлетняе сьвята не такое пампэзнае, як летась. Дый у жыхароў лішніх грошай ня водзіцца.
Вольга Папова, адна з прысутных на сьвяце, незадаволеная арганізацыяй: “Шмат нэгатыву. У той самы туалет няма як схадзіць — куча народу. Сфэра абслугоўваньня з такім наплывам людзей не спраўляецца. У парку паставілі мэталяшукальнікі. А хто хоча — можа спакойна праз плот”.
Госьці гораду таксама заўважылі пагаршэньні.
“Я прыехала з Гарадзішча. Праблема ў тым, што няма дзе адзначыць сьвята гораду. У цэнтры, у корчмах усё забіта. І вельмі дорага. Калі ў куточках адзначаць, то там ходзяць міліцыянты і спрабуюць нас “дыскваліфікаваць”, — дзеліцца ўражаньнямі студэнтка мясцовага унівэрсытэту Віталія й дадае:
“Хацелася б, каб сьвята гораду было нашмат весялейшым, больш сьвяточным”.