Непаўнагадовы салігорскі маладафронтавец Ільля Шыла аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1 мільён 750 тысяч рублёў) за пікет у якім ён не прымаў удзел.
Такое рашэньне без удзелу актывіста прыняла адміністратыўная камісія салігорскага райвыканкаму.
Нагадаем, 5 траўня ў межах кампаніі "Школа для ўсіх" актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” зладзілі на цэнтральнай плошчы Салігорску пікет у падтрымку Івана Шылы і патрабавалі прадставіць яму магчымасьць даздаць апошні іспыт.
Удзельнікі акцыі трымалі расьцяжку і распаўсюджвалі ўлёткі. Маладафронтаўцаў затрымала міліцыя, на іх былі складзены пратаколы. Сярод затрыманых быў Ільля Шыла, які рабіў фотарэпартаж зь месца падзеяў, але не браў удзелу ў акцыі. Ільля Шыла зьбіраецца абскардзіць яго ў судзе.
Двума тыднямі раней за ўдзел у пікеце Салігорскі суд аштрафаваў актывістаў Крысьціну Самойлаву, Глеба Сноркіна і Ільлю Нагорнага разам на 2 мільёны 100 тысяч рублёў.
Нагадаем, Міністэрства адукацыі ўрэшце прызначыла Івану Шыле дату здачы іспыту на 9 чэрвеня, а Міністэрства абароны ў якасьці выключэньня дало дазвол на звальненьне Івану ў гэты дзень.