Сёньня ў другой палове дня ў Цэнтральным судзе Гомеля павінен распачацца разгляд пазову актывістаў АДС Уладзімера Кацоры й Уладзімера Сякеркі супраць гарвыканкаму.
Яны патрабуюць прызнаць неправамерным рашэньне гарвыканкаму на забарону мітынгу, прысьвечанага 23-м угодкам чарнобыльскай катастрофы.
Паводле пазоўцаў, забарона на масавую акцыю абмяжоўвае іхнія правы і інтарэсы, якія ахоўваюцца Канстытуцыяй Беларусі й міжнароднымі пагадненьнямі краіны.
За апошнія тры гады ўлады не далі ніводнага дазволу апазыцыі на масавыя акцыі. З другога боку, яны ж перасьледуюць актывістаў, калі тыя праводзяць акцыя без дазволу. Прыкладам таму — перасьлед чальцоў рады АДС за зладжаны 7 траўня ланцуг памяці генэрала Захаранкі.