Сёньня ў Хабараўску, на расейскім Далёкім Усходзе, закончыўся саміт Эўразьвяз-Расея. Калі меркаваць паводле прэсавай канфэрэнцыі пасьля заканчэньня саміту, лідэры Эўразьвязу і Расеі не дамовіліся ні па адным істотным у двухбаковых адносінах пытаньні.
Большая частка прэсавай канфэрэнцыі ў Хабараўску была прысьвечаная ўзаемным абвінавачаньням і папрокам.
Найбольшае напружаньне, калі меркаваць па выказваньнях удзельнікаў прэсавай канфэрэнцыі, датычыла ўплыву абодвух бакоў на постсавецкую тэрыторыю, якую Расея далей лічыць сваім панадворкам.
Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс, які старшыняваў у дэлегацыі Эўразьвязу на саміце, сказаў, што эўрапейская дэлегацыя прыклала ўсе намаганьні, каб пераканаць Маскву, што Ўсходняе партнэрства не накіраванае супраць Расеі:
"Мы спрабавалі запэўніць прэзыдэнта Мядзьведзева, што ідэя Ўсходняга партнэрства ў сапраўдасьці "за" нешта, каб дасягнуць нечага станоўчага, што ідэя Ўсходняга партнэрства не накіраваная супраць кагосьці, і ні ў якім разе супраць Расеі. Так што я спадзяюся, мы пераканалі прэзыдэнта Мядзьведзева, што гэта наша непарушная пазыцыя".
Але Дзьмітры Мядзьведзеў не выглядаў перакананым, калі прыйшла яго чарга гаварыць з журналістамі:
"Скажу шчыра, бянтэжыць тое, што некаторыя дзяржавы гэтае партнэрства ўспрымаюць як партнэрства супраць Расеі. Безумоўна, я ня маю на ўвазе кіраўніцтва Эўразьвязу і нашых партнэраў, якія прысутнічаюць за гэтым сталом. Гаворка ідзе пра іншыя дзяржавы. Але мы не хацелі б, каб Усходняе партнэрства ператварылася ў партнэрства супраць Расеі".
Не дамовіліся абодва бакі і наконт энэргетычнай бясьпекі, якой Брусэль надае асаблівую важнасьць. Эўразьвяз хоча запэўненьняў ад Расеі, што ў будучыні ня будуць узьнікаць перабоі з пастаўкамі расейскага газу праз Украіну.
Мядзьведзеў сказаў выразна, што Масква не адчувае сябе вінаватай у гэтых перабоях:
"Ніякіх запэўненьняў Расейская Фэдэрацыя не давала і даваць ня будзе. Дзеля чаго? На нашым баку ніякіх праблемаў няма. У нас усё ў парадку. І з газам, і з выкананьнем нашых абавязаньняў. Запэўненьні няхай дае той, хто абавязаны плаціць за газ. Вось тут ёсьць магчымасьць, каб нармальным чынам супрацоўнічаць".
Ужо шмат гадоў Эўразьвяз цісьне на Расею, каб тая падпісала гэтак званую Энэргетычную хартыю, якая абавязала б Маскву прадаваць свае энэргарэсурсы на празрыстай, рынкавай аснове. Але і гэтым разам, на саміце ў Хабараўску, Масква ўхілілася ад падобнага роду абавязаньня.
Эўразьвяз папярэдзіў сёньня Маскву, што яна ня можа разьлічваць на падпісаньне новай дамовы аб партнэрстве з Брусэлем, пакуль Расея ня ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Дамова аб партнэрстве мае уключаць пагадненьне аб вольным гандлі, якое зьяўляецца перадумовай сяброўства Расеі ў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.