Гэта выцякае з адказу, які даў сёньня Радыё Свабода новы амбасадар Італіі ў Беларусі Джуліё Прыджоні.
Ён сказаў, што зараз дыпляматычнае прадстаўніцтва працуе над датай гэтага візыту, але “дакладнай даты назваць яшчэ не магу”.
“У верасьні мы плянуем правесьці прэсавую канфэрэнцыю з нагоды шэрагу культурных мерапрыемстваў, якія будзе праводзіць нашая краіна ў Беларусі. І тады ў нас будзе больш інфармацыі”, - паведаміў італьянскі амбасадар.
Нагадаем, што ў часе візыту А.Лукашэнкі ў Італію, ён заявіў, што прэм'ер Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі можа наведаць Беларусь зь візытам ужо гэтай восеньню, каб працягнуць размову, пачатую зь беларускім кіраўніком у Рыме.