Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч рассылае лісты палітычным актывістам па ўсёй краіне, запрашаючы іх на Кангрэс праэўрапейскіх сілаў. Як беларускія палітыкі ставяцца да прапановы Мілінкевіча правесьці такі форум?
Каардынатар Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч расказаў, што кааліцыя вельмі зьдзіўленая гэтым паваротам падзеяў, бо яна абвясьціла аб скліканьні такога кангрэсу яшчэ ўзімку мінулага году. Сёлета была створаная ініцыятыўная група, у якую ўвайшлі чатыры суб’екты Эўрапейскай кааліцыі, а таксама АГП, БНФ, БХД і рух “За Свабоду”. Быў прапанаваны й праект стратэгіі, які меркавалася вынесьці на гэты кангрэс.
“Але сем суб’ектаў з васьмі пагадзіліся з нашай стратэгіяй, акрамя руху “За Свабоду”, – расказвае Мікола Статкевіч. – І рух “За Свабоду” два апошнія месяцы абяцаў нам прапанаваць альтэрнатыўны варыянт стратэгіі для абмеркаваньня. І казаў так: “Гэта будзе ў наступны панядзелак”. Два месяцы – “у наступны панядзелак”. Мы, як кажуць, пачалі губляць цярпеньне. Але раптам бачым гэтую заяву... Мы не разумеем матываў для гэтай заявы і са зьдзіўленьнем яе ўспрынялі. Але сёньня а 12-й гадзіне адбудзецца чарговае паседжаньне ініцыятыўнай групы кангрэсу, дзе мы спадзяемся атрымаць ад прадстаўнікоў руху “За Свабоду” тлумачэньне з нагоды такой самадзейнасьці і гульні з нашай цяпер ужо, мабыць, агульнай ініцыятывай”.
Кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін выказаў такое меркаваньне:
“Палеміка пра тое, у якім фармаце дзейнічаць Беларусі ў межах “Усходняга партнэрства”, іншых праграмах у стасунках з Эўразьвязам, – гэта вельмі добрая ідэя. Гэты дыялёг трэба весьці і ў нашым апазыцыйным асяродку, і на дзяржаўным узроўні. Але пытаньне толькі ў тым, што цяпер мэтай гэтага кангрэсу будзе толькі адно: паказаць, што ў Мілінкевіча ёсьць каманда людзей, што ён здольны ісьці на прэзыдэнцкую кампанію. І гэтыя каштоўнасьці падмяняюцца жаданьнем гэтага спадара абвясьціць сваю прэзыдэнцкую кампанію. Мы паглядзім проста на гэты працэс, як ён пойдзе. Там сказана, што будуць праводзіцца рэгіянальныя сходы – паглядзім, як яны будуць праходзіць, які парадак дня. І потым будзем прымаць рашэньне, ці ўдзельнічаць у гэтым працэсе, ці ня ўдзельнічаць”.
Намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа:
“Пакуль яшчэ афіцыйна гэтая ініцыятыва не абвешчаная, і якія там будуць дэталі, трэ будзе глядзець. Але агулам я пазытыўна стаўлюся да такой ініцыятывы, я лічу, што гэта дастаткова важна і нармальна. Тым больш, у нас апошні сойм партыі разглядаў пытаньне аб тым, каб інтэнсыфікаваць перамовы з тымі палітыкамі, якія стаяць на больш праэўрапейскіх пазыцыях. Гэта было ўхвалена. І я лічу, што гэта нармальная ідэя, пазытыўная. Я вітаю такую ідэю. Ну а па дэталях, натуральна, мы ўжо будзем глядзець, у якой форме да гэтага далучацца”.