Адзін з найбольш вядомых украінскіх палітычных сатырыкаў, Дзьмітро Чакалкін, сказаў нашаму радыё, што іронія яму бачыцца “формай пераадоленьня зямнога прыцягненьня”. “Сэнс жыцьця ў тым, каб знайсьці правільны спосаб, як сьмяяцца са сваіх бедаў і заганаў” — дадае ён.
Дзьмітро Чакалкін, які раней працаваў як вайсковы перакладчык і служыў консулам Украіны ў Ізраілі, стаўся агульнанацыянальнай славутасьцю падчас памятных прэзыдэнцкіх выбараў у 2004 годзе, калі ён запусьціў у сеціве сатырычны сайт “Вясёлыя яйкі” (Веселі яйця). Назва сайту – водгук на эпізод з украінскай выбарчай кампаніі, калі ў аднаго з двух галоўных кандыдатаў у прэзыдэнты, прэм’ер-міністра Віктара Януковіча, кінулі сырым яйкам, а ён паваліўся ад гэтага ўдару на зямлю.
Чакалкін сьцьвярджае, што з праектам “Вясёлыя яйкі” на Ўкраіне пачалася сапраўды свабодная палітычная сатыра.
Ці ёсьць у сатырыка нейкая мяжа, якой ён не павінен пераступаць у сваёй прафэсіі? Чакалкін лічыць, што так:
“Сатыра мае быць жорсткая, але ёсьць тэмы, якія павінны быць закрытыя для яе — напрыклад, нацыянальнасьць апанэнта, яго фізычныя заганы, сэксуальныя схільнасьці. Ёсьць тэмы, на якіх нельга і ня варта засяроджвацца. Трэба высьмейваць ня тое, што дадзена Богам, а тое, што чалавек робіць сам па сабе”.
Ва Ўкраіне набліжаюцца наступныя прэзыдэнцкія выбары. Чакалкін лічыць, што цяпер, праз чатыры з паловай гады пасьля Памаранчавай рэвалюцыі, заслугоўвуюць сатырычнага падыходу ня толькі галоўны анты-герой тае пары, Віктар Януковіч, але і галоўныя сапраўдныя героі — цяперашнія прэзыдэнт Віктар Юшчанка і прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка. Усе тры асобы — патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты на гэтых выбарах.
Аднак улюбёным аб’ектам сатыры для Чакалкіна, як і раней, застаецца Віктар Януковіч — вельмі калярытная асоба, якая ў маладосьці была двойчы асуджаная па крымінальных справах. Чакалкін тлумачыць, чаму ён так упадабаў Януковіча:
“Гэта, наагул, выклік для грамадзтва, калі на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве балятаваўся чалавек, які, паводле ўкраінскага заканадаўства, ня мае права нават быць шарагоўцам ва ўкраінскай арміі, а мог стаць прэзыдэнтам і галоўнакамандуючым усімі збройнымі сіламі Ўкраіны. На жаль, сёньня ён зноў мае шанцы балятавацца, таму, як я лічу, ён і застанецца галоўным аб’ектам палітычнай сатыры”.
Ва Ўкраіне сайт “Вясёлыя яйкі” працягвае сваю дзейнасьць. Прыгадаем, што аўтары беларускага сайту, на якім былі зьмешчаныя сатырычныя мульцікі пра беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку, былі вымушаныя хавацца ад перасьледу праваахоўных органаў за мяжой. А ў Расеі з папулярнай сатырычнай тэлепраграмы “Куклы” папросту зьнялі ляльку Пуціна, калі гэты апошні стаў прэзыдэнтам. А потым прыкрылі і саму праграму.