Элемэнты новага нацыяналізму

kryviec

Нацыяналізм у розных формах можна выявіць з найдаўнейшых часоў. Гэтаксама як імкненьне да Імпэрыі. Гэтыя дзьве магутныя сілы, здатныя мабілізоўваць волю і высілкі людзей, узаемадзейнічалі, спаборнічалі, варагавалі адна з адной цягам стагодзьдзяў. Вядома, мадэрны нацыяналізм вылучаўся шэрагам рэвалюцыйных рысаў, якія розьняць яго ад таго, што існавала раней.


Клясычны нацыяналізм як у этнічнай, гэтак і ў палітычнай адмене відавочна ўжо вычэрпвае сябе. Ён патрабуе абнаўленьня. Як Сусьвет. Абнаўленьне — гэта ня штучнае вынаходніцтва чагосьці зусім невядомага. Гэта зварот, адкрыцьцё наноў тых першасных прынцыпаў, якія існуюць незалежна ад часу і варункаў.

Аляксей Дзермант (kryviec) — філёзаф, этнакультуроляг. Сфэра навуковых зацікаўленьняў — беларуская і балцкая міталёгія, праблемы этнагенэзу беларусаў, сакральная геаграфія і геапалітыка, звычаёвае права, рытуалы і міталёгія ўлады, палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, філязофія традыцыяналізму. Сябар Цэнтру этнакасмалёгіі “KRYŬJA”, укладальнік альманаху “DRUVIS”, рэдактар сайту kryuja.org.


Гэтыя прынцыпы, элемэнты — тое, з чаго ўзрастае жыватворная моц любога народу, што гарантуе яму неўміручасць. Бязь іх ён занепадае і гіне. І беларусы тут не выключэньне. Мы можам назваць гэтыя элемэнты.

1. Традыцыя. Гэта ня толькі скарбонка сакральнага, якое праявілася ў нашым Краі ў спрадвечным язычніцтве або ў форме традыцыйных хрысьціянскіх канфэсій, але і гісторыя, мова, усё тое, што зьвязвае духоўнымі повязямі беларусаў з Айчынай і мае сымбалічнае, мэтафізычнае, рэлігійнае вымярэньне.

Апошнім часам у беларускім сеціве адбываюцца гарачыя дыскусіі нацыяналістаў і тых, хто ўважае сябе за літвінаў. Дыскусія гэтая збольшага недарэчная і бясплённая. Замест бясконцых падзелаў і крыўдаў трэба ясна ўсьвядоміць адно: Крывія, Літва, Беларусь — гэта Сьвятая Тройца тутэйшай Традыцыі. У гэткім трывалым ды моцным зьвязе яна ёсьць Дабравешчаньнем для нашай зямлі.

1. Навошта я пішу блог

Гэта выдатная магчымасьць выказваць уласныя думкі, абмяркоўваць іх і дыскутаваць. Таксама гэта вельмі зручны сродак пошуку аднадумцаў, проста цікавых людзей і камунікаваньня зь імі.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Магчымасьць апэратыўна атрымліваць цікавую інфармацыю, адсутнасьць цэнзуры і штампаў хваравітай паліткарэктнасьці.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Адсутнасьць культуры дыскусіі і ананімнае хамства.

2. Кроў. Гэта не памеры чэрапа, колер валасоў, набор генаў ды іншае. Гэта не біялягічная, але сымбалічная субстанцыя. Міт пра супольнае паходжаньне: ці то ад легендарнага першапродка беларусаў князя Бая, ці то ад крывічоў, ятвягаў, дрыгавічоў, літвы, радзімічаў, прусаў. Гэта карэньне, зь якога ўзрастае наш радавод, які ёсьць адметным, апрычоным, тое, чаго няма, скажам, у французаў, немцаў, кітайцаў, бразыльцаў… Гэты міт у спалучэньні з тутэйшасьцю, усьведамленьнем належнасьці да нашай зямлі, як своеасаблівая ініцыяцыя, дазваляе далучыцца да яе шанаваньня ня толькі этнічным беларусам, ён выклікае да жыцьця пэўны тып душэўнай чуласьці да яе і яе каштоўнасьцяў. Дарэчы, менавіта праз гэта Пушкін — расейскі геній, а Міцкевіч — геній тутэйшы.

3. Айчына. Гэта і месца нараджэньня, і месца, дзе чалавек гадаваўся ды сталеў. Але ня толькі, бо гэта і нешта большае. Бо Айчына прыцягвае і тых беларусаў, якія нарадзіліся ў іншых краях. Айчына большая за Дзяржаву і не зьмяшчаецца толькі ў межах Рэспублікі Беларусь або нават уяўных рубяжах БНР. Асабіста для мяне вялікая Айчына — гэта даўняя Літва, зь якой і нарадзілася сучасная Беларусь, “рэгіён ВКЛ”. Таму пачуваюся як дома ня толькі на Меншчыне, Гарадзеншчыне, Віленшчыне і Полаччыне, але і ў Жамойці ды Валыні. Мая Айчына там, дзе ёсьць знакі вялікалітоўскай культуры і цывілізацыі.

Вялікая Літва

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

  • datcanin — цікавосткі пра манархічную ідэю і сьвет арыстакратычных каштоўнасьцяў
  • klan_land — мастацтва, музыка, магія…
  • skepsys — Традыцыя можа прамаўляць і праз кампутарныя тэхналёгіі
  • uladzimer — сьведчаньні пра жывую Традыцыю на Падзьвіньні і проста маляўнічыя замалёўкі з жыцьця простага люду
  • zmicierbielapol — разумная і таленавітая моладзь абірае Традыцыю!
4. Салідарнасьць. У беларусаў з гэтым вялікая праблема. Часам складаецца ўражаньне, што для шмат каго няма большага шчасьця альбо забавы, як пасварыцца з сукрэвічамі, зганіць іх альбо ўшчэнт спляжыць плён іхнай працы. Назіраю гэта, бадай, паўсюль — у рэлігіі, палітыцы, культуры, навуцы… Пры тым, што ня так ужо багата ў нас сапраўдных творцаў. Але веру і ведаю, што нашыя людзі, незалежна ад веравызнаньня, могуць быць салідарнымі, адстойваць сваю годнасьць і спрадвечныя каштоўнасьці. Рэлігіі і партыі разьядноўваюць, Традыцыя, Кроў і Айчына аб’ядноўвае. Годзе ўжо нікчэмных канфліктаў, варта засяродзіцца на тым, што нясе супольную карысьць. Годзе непрынцыповых спрэчак, крытыканства і крыўдаў праз дробязі, залішняй амбітнасьці, эмоцый і пыхі. Ня дзеля гэтага ўсё робіцца і ня нам урэшце быць судзьдзямі... Хай кажны сумленна шчыруе на сваёй ніве, ураджай зь якой будзе карысны ўсёй грамадзе, хай разьлічвае ён на падтрымку і дапамогу ў цяжкую часіну. А ўсе разам, калі прыйдзе вырашальны момант, мы зможам сабрацца на вялікую Талаку і ўсталяваць жаданы Лад.