Пяты зьезд беларусаў сьвету мае адбыцца 18–19 ліпеня, але дагэтуль ня вырашана пытаньне з памяшканьнем. Амаль два дзясяткі ўстановаў беларускай сталіцы адмовілі Згуртаваньню беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” ў памяшканьні.
Мяркуецца, што на зьезд прыедзе каля 400 дэлегатаў, да таго ж будзе шмат запрошаных – прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, таму шукалі даволі ўмяшчальную залю. Спачатку зьвярнуліся ў Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта: арандаваць адну з заляў Палацу Рэспублікі не дазволілі. Не знайшлося залі і ў Палацы прафсаюзаў, палацах культуры МТЗ, МАЗу, Доме афіцэраў, Доме літаратара. Адмовілі БДУ, Лінгвістычны ўнівэрсытэт. Поўнай нечаканасьцю стала і тое, што не дазволілі правесьці зьезд і ў Менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры...
Намесьнік старшыні Згуртаваньня беларусаў сьвету Бацькаўшчына Ніна Шыдлоўская, што да прычын адмовы, распавяла:
“У вельмі-вельмі маленькім адсотку насамрэч прычыны аб’ектыўныя: у пары Дамоў культуры сапраўды ўжо пачаліся рамонты. У астатніх месцах – а гэта больш за 90% месцаў, куды мы зьвярталіся – складваецца ўражаньне, што самі кіраўнікі гэтых установаў ня хочуць браць на сябе адказнасьць па прадстаўленьні памяшканьняў. Можна назваць гэта палітычным рашэньнем уладаў – дазволяць ці не дазволяць правядзеньне зьезду беларусаў сьвету ў сталіцы краіны”.
Такім чынам, галоўны форум беларускай дыяспары можа прайсьці па-за межамі Беларусі. Сваю дапамогу прапанавалі Літва, Украіна, Польшча. Гэта крайні варыянт, кажа Ніна Шыдлоўская:
“Відавочна, што некаторым зь іх тэхнічна было б прасьцей прыехаць у нейкую суседнюю краіну, дзе меншыя праблемы зь візамі. На вялікі жаль, беларуская дзяржава ня мае нейкага адпаведнага закону аб супрацы з суайчыньнікамі замежжа, таму праблемы з атрыманьнем віз ёсьць. Але прынцыповае пытаньне аб правядзеньні зьезду ў сталіцы відавочнае, бо гэта сталіца краіны, зь якой усе яны выехалі за мяжу. Да таго ж мы вельмі хочам, каб у працы гэтага зьезду як мага шырэй узялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, многія пытаньні, якія накапіліся ў нашай дыяспары, відавочна, што наўпрост варта было б задаць супрацоўнікам гэтых міністэрстваў”.
Ці мог бы дапамагчы з арэндай памяшканьня, да прыкладу, апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў? Загадчык аддзелу Аляксандар Львовіч:
“Да нас яны не зьвярталіся. Дакладна, не зьвярталіся”.
Карэспандэнтка: “А ў прынцыпе, можна неяк дапамагчы?”
“Ня ведаю, гэта не ў маёй кампэтэнцыі. Можа, упаўнаважаны і зможа дапамагчы, але гэта трэба пытацца ў яго”.
Намесьнік старшыні Згуртаваньня беларусаў сьвету Бацькаўшчына Ніна Шыдлоўская распавяла:
“З гэтай просьбай выходзілі на гарадзкія ўлады. Наколькі мы разумеем, такія рашэньні ўзгадняюцца з вышэй стаячымі структурамі. Пакуль што на наш ліст адказу мы не атрымалі, а ў тэлефонных размовах нам паведамілі, што гэты ліст знаходзіцца яшчэ на разглядзе. Ва ўсе міністэрствы, якія тым ці іншым чынам маюць дачыненьні да беларусаў замежжа, мы накіравалі запрашэньні менавіта дзеля таго, каб дэлегаты зьезду маглі наўпрост зь імі кантактаваць”.
Ні разу яшчэ галоўны форум беларускай дыяспары не праходзіў у замежжы. Суразмоўца кажа: зараз, калі беларуская ўлада дэкляруе, што наладжвае стасункі з Эўропай, наўрад ці такі факт будзе ёй на карысьць...