У Беларусі падрыхтаваны праект указу, які прадугледжвае зьмяншэньне кошту тавараў, што дазваляецца ўвозіць бязмытна, з 1000 да 200 эўра. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур. Як гэтая норма стасуецца з заявамі кіраўніцтва краіны наконт лібэралізацыі беларускай эканомікі? Алесь Дашчынскі гутарыць з кіраўніком цэнтру Мізэса Яраславам Раманчуком.
Дашчынскі: “Паводле старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандра Шпілеўскага, такая норма ў 200 эўра існуе ў суседніх краінах, да прыкладу, ва Ўкраіне. Маўляў, гэта палепшыць эканоміку, бо памежны бізнэс увозу тавараў пагражае лёгкай прамысловасьці Беларусі. Дарэчы, гэта ўжо ня першы “клопат” уладаў пра лёгкую прамысловасьць. Раней кіраўніцтва краіны вінаваціла “чаўнакоў”, якія нібыта падрывалі айчынную лёгкую прамысловасьць “шэрым” імпартам...”
Раманчук: “Калі Шпілеўскі спасылаецца на досьвед Украіны, то менавіта Ўкраіна, пасьля таго як увяла гэтую норму, значна павялічыла “шэры” імпарт. І, па сутнасьці, менавіта ва Ўкраіне можна растаможыць любую колькасьць тавараў за 3—4% ад інвойснай вартасьці. Таму прыклад Украіны вельмі і вельмі дрэнны. І калі Беларусь пойдзе гэтым шляхам, то ў нас “шэры” рынак і тыя намэнклятурныя бізнэсы, якія ўжо прыхватызавалі сабе дзяржаўную мяжу, толькі скажуць дзякуй спадару Шпілеўскаму і ўраду. І таму пры сытуацыі ў Беларусі, калі лёгкая прамысловасьць ня можа канкураваць, трэба яе проста прадаць. А не даваць яшчэ такі вось шанец для гэтых людзей за кошт прадпрымальнікаў, малога бізнэсу і нас, пакупнікоў гэтых тавараў”.
Дашчынскі: “Але камэнтуючы гэты праект, намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур заявіў, што менавіта гэтая норма накіравана на лібэралізацыю эканамічнай дзейнасьці. Маўляў, гэта “нармальная норма, якая падштурхоўвае да разьвіцьця ўнутранай эканомікі”. Вось жа, дзяржава “зацікаўлена ў разьвіцьці ўнутранага рынку”...”
Раманчук: “Я думаю, пройдзе яшчэ два-тры месяцы, і спадар Тур возьме на сябе такую навуковую задачу даказаць, што ў Беларусі лібэралізм і наогул свабодны рынак. І нічога ня трэба рабіць. Гэта ўжо выглядае як нейкі гратэск, калі ўрад ня можа нават пайсьці на лібэралізацыю цэнаў. І каб падвышэньне мыта характарызаваць як крок да лібэралізацыі?..
Яны ў іншы бок ня думаюць. На жаль, з таго, што ўрад абавязаўся зрабіць у перамовах з МВФ напрыканцы сьнежня, ён нічога ня робіць. А стараецца зноў захаваць усе мэханізмы і інструмэнты цэнтралізаванай плянавай эканомікі”.
Дашчынскі: “Вы ўжо сказалі пра тое, што лёгкую прамысловасьць трэба прыватызаваць, бо ў ніводнай цывілізаванай краіне яна не зьяўляецца стратэгічнай”.
Раманчук: “Ва ўсім сьвеце лёгкая прамысловасьць даўно стала міжнароднай. Індыя, Банглядэш, Віетнам, Кітай зьяўляюцца цэнтрамі лёгкай прамысловасьці ўсяго сьвету. І калі мы працавалі на кантракт, па аўтсорсінгу ў эўрапейскіх кампаніях, гэта трэба вітаць. І калі мы бачым, што для беларусаў вопратка і абутак вельмі важныя — напрыклад, у 2008 годзе мы значна павялічылі выдаткі на гэтыя дзьве пазыцыі — то падчас крызісу нельга зачыняць межы. А наадварот, трэба адчыняць межы, каб хатнія гаспадаркі ня трацілі столькі грошай на гэтыя дзьве таварныя пазыцыі. Бо калі будзе такі пратэкцыянізм, дадаўшы больш высокія кошты на жыльлёва-камунальныя паслугі, мы яшчэ будзем дабіваць бюджэт нашых хатніх гаспадарак яшчэ вышэйшымі цэнамі на абутак і вопратку”.