Госьць “Начной Свабоды” -- сустаршыня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі. Міністэрства юстыцыі партыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Гэтае рашэньне прынятае па выніках вывучэньня пададзеных партыяй БХД дакумэнтаў, якія, як сьцьвярджае Мін’юст, утрымліваюць недакладныя зьвесткі.
Эфір 12 траўня
Юрась Бушлякоў: Пра якія канкрэтна парушэньні ідзе гаворка ў рашэньні Міністэрства юстыцыі?
Віталь Рымашэўскі: У асноўным, яны спасылаюцца на тое, што некаторыя людзі (яны не кажуць, дарэчы, дакладна хто) не змаглі пацьвердзіць колькасьць дэлегатаў, якія былі на ўстаноўчых з'ездах, якія вылучалі кандыдатаў. А таксама, што людзі, як яны пішуць, шэраг заснавальнікаў партыі ня здолелі назваць месца і дату правядзеньня асноўных устаноўчых сходаў . Таксама спасылаюцца на тое, што некаторыя людзі, якія ставілі подпісы, не ведалі, пад чым яны падпісваюцца. Гэта асноўныя рэчы.
Відавочна, рашэньне палітычнае. Для рэгістрацыі партыі патрэбная тысяча подпісаў, тысяча заснавальнікаў. У нас было пададзена на некалькі дзясяткаў больш.
Самі разумееце, якія ў нас суды. Мы не мелі ілюзіяў наконт таго, што партыя будзе зарэгістраваная. Мы ведалі, што рыхтуецца адмова ў рэгістрацыі, нічога нечаканага тут не было.
Я ведаю, як цяжка часам было, людзей ставілі перад умовамі -- альбо вы будзеце мець далей працу, альбо у вас будуць сур'ёзныя праблемы. Прычым іх часам не выклікалі на сустрэчы з прадстаўнікамі мін’юсту, а наўпрост выклікалі начальнікі і намякалі, што, калі вы будзеце займацца палітыкай альбо падтрымліваць БХД, то вы ня будзеце мець працу. Прычым размовы часта насілі такі нефармальны, канфідэнцыйны характар . Людзі пасьля са сьлязьмі тэлефанавалі і пыталіся, што рабіць На гэта мы адказвалі , што мы даем свабоду дзеяньняў, мы з разуменьнем ставімся да тых людзей, якія пад ціскам, (а іх літаральна некалькі чалавек) адмовіліся.
Відавочна, што рэальна па закону, каб у нас у Беларусі быў незалежны суд, то гэтае рашэньне Міністэрства юстыцыі, канечне, не было б прызнана законным. Самі разумееце, якія ў нас суды. Мы не мелі ілюзіяў наконт таго, што партыя будзе зарэгістраваная. Мы ведалі, што рыхтуецца адмова ў рэгістрацыі, нічога нечаканага тут не было.
Бушлякоў: У гэтай сытуацыі, калі не маеце ілюзіяў, якімі будуць вашы дзеяньні далей? Ці будзе новы ўстаноўчы зьезд, ці будзе прынамсі абскарджаньне рашэньня Міністэрства юстыцыі?
Рымашэўскі: Думаю, што так. Абскарджаньне будзе. Заўтра на працоўнай групе мы будзе вырашаць, якія будуць дзеяньні, будзем іх узгадняць. Я думаю, што абскарджаньне будзе. Гэта хутчэй працэдурная, тэхнічная рэч. І перадусім гэтае абскарджаньне будзе, каб надалей абскарджваць у вышэйшай інстанцыі. А гэта будзе міжнародная інстанцыя, бо дабіцца справядлівасьці ў беларускіх судах, канечне, немагчыма.
Шмат людзей, якія з намі супрацоўнічаюць, не ўваходзяць у партыю. Некаторых мы нават сьвядома не падавалі ў сьпіс Міністэрства юстыцыі, ведаючы, што гэтыя людзі альбо пастары, альбо сьвятары, альбо настаўнікі, альбо маюць высокія пасады, якія проста шкада было б страціць
Наконт падрыхтоўкі чарговага зьезду, думаю, што мы яго будзем праводзіць. Хутчэй за ўсё гэта будзе не адразу, магчыма ўвосень. Зноў жа, гэтае рашэньне будзе прымацца супольна , аргкамітэтам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, думаю, што гэтае рашэньне будзе прымацца на канфэрэнцыі, якая ў нас адбудзецца 23 траўня.
Цалкам інтэрвію з Віталём Рымашэўскім.