Апошнія заявы пасла Расеі ў Беларусі А.Сурыкава і лідэра ЛДПБ С.Гайдукевіча пра новыя крокі беларуска-расейскай інтэграцыі камэнтуе галоўны рэдактар часопіса «Архэ» Валер Булгакаў.
Знаткевіч: Валер, пасьля выбараў 2006 году на сайце нашага радыё вы сказалі наступнае:
“Лукашэнка сваёй палітыкай зруйнаваў адзін з асноватворных мітаў каляніяльнага мысьленьня пра Беларусь: маўляў, Беларусь такая бедная і ўбогая, што, не ўваходзячы ў склад Расеі, яна ня можа выжыць. Цяпер узровень жыцьця ў Беларусі нічым ня горшы, як у Расеі, а якасьць жыцьця па шэрагу паказьнікаў нават лепшая... Калі цяпер правесьці свабодныя выбары, сілы, якія выступалі за аб’яднаньне з Расеяй, наўрад ці набралі б многа галасоў. Адным словам, лукашэнкаўскі эпізод беларускай гісторыі паказаў, што жыць у невялікай краіне, геаграфічна разьмешчанай у Эўропе, ня менш, а можа нават больш камфортна, чым у вялікай імпэрыі”.
Ці можна сёньня паўтарыць гэтыя словы? Другое пытаньне – калі раптам адбудзецца эканамічны каляпс ці Беларусь будзе на самай мяжы, ці ня згодзіцца ўлада жыць у вялікай імпэрыі?
Булгакаў: Я ня думаю, што эканамічны крызіс падштурхне Беларусь да нейкай радыкальнай інтэграцыі з Расеяй. Мы тут маем дачыненьне з гістарычным ці палітычным парадоксам: два агрэсіўна аўтарытарныя рэжымы – беларускі і расейскі – прайшлі апагей яднаньня. Абодва рэжымы ўзначальваюцца, калі шчыра гаварыць, людзьмі, схільнымі да псыхапатыі і параноі, гэта значыць, людзьмі, чыё мысьленьне адбываецца ў катэгорыях свайго і чужога, чыя будучыня зьвязваецца з утрыманьнем ва ўладзе як мага даўжэй, чаго б гэта ні каштавала, таму гэтыя людзі кропкі максымальнага збліжэньня нашых краін ужо дасягнулі.
Знаткевіч: Сёньня на зьезьдзе Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі яе лідэр С.Гайдукевіч заклікаў улады Беларусі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю і ўвесьці расейскі рубель. Пра рубель крыху раней гаварыў і пасол А.Сурыкаў. На што з гэтага можа пайсьці ўлада?
Булгакаў: Гайдукевіч цяпер пазыцыі беларускай улады ніякім чынам не адлюстроўвае. Пасьля таго, што мела месца ў 2010 годзе, цяжка гаварыць пра новы віток беларуска-расейскай інтэграцыі. Пасьля «Хроснага бацькі» 1, 2 і 3, пасьля відэазвароту прэзыдэнта Мядзьведзева ў сваім відэаблогу, пасьля мэдыявойнаў, якія адбываліся ўвесь 2010 год, нейкія сур'ёзныя палітычныя ініцыятывы па збліжэньні ў кароткачасовай пэрспэктыве будуць, на мой погляд, абсалютна немагчымымі.
Слухаць гутарку цалкам можна тут:

Размова з Валерам Булгакавым, 29 красавіка 2011 году
Your browser doesn’t support HTML5