Учорашнія абразьлівыя заявы Аляксандра Лукашэнкі на адрас кіраўніцтваў Эўракамісіі і Ўкраіны мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара дасьледчых праграм Фінскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Аркадзя Мошаса.
Мошас: Я думаю, што перш за ўсё гэта сьведчыць пра крайнюю ступень нэрвознасьці Аляксандра Лукашэнкі. Бо хаця ў прынцыпе рыторыка такога кшталту яму ўласьцівая, у тым ліку і адносна кіраўніцтва Расеі, але тут ён у сваім эмацыйным самавыяўленьні пераходзіць межы. Гэта сьведчыць пра ўсьведамленьне ім усёй складанасьці сытуацыі. Наколькі ў гэтым можа прысутнічаць разьлік - мне цяжка сказаць. Зьнявага ў сучаснай палітыцы рэдка дапамагае.
Яшчэ можна зразумець, чаму Лукашэнка дазваляе сабе рэзкую рыторыку на адрас Украіны - яму здаецца, што такім чынам ён можа паўплываць на пазыцыю Ўкраіны і Расеі, якая цяпер ізноў пачынае сябраваць з Украінай, тым часам як з пункту гледжаньня Лукашэнкі Расеі лепш было б сябраваць зь Беларусьсю і даваць ёй грошы.
Але як гэта станоўча можа зьмяніць пазыцыю ЭЗ - мне зразумець ня дадзена.
Дракахруст: Некалькі дзён таму Лукашэнка, выступаючы з пасланьнем народу і нацыянальнаму сходу, даволі прымірэнча казаў пра пэрспэктыву стасункаў з ЭЗ, маўляў, мы ўсё роўна будзем мірыцца, мы патрэбныя адны адным. І раптам празь некалькі дзён - такая рэзкая рыторыка. Чаму?
Мошас: Тое, што Лукашэнка сказаў у пасланьні, так ці інакш гучала ўвесь час пасьля 19 сьнежня. Лінія была прымірэнчая, падкрэсьлівалася, што ў нас паўза, але ніякім чынам не стратэгічны разрыў. Гэтая лінія стратэгічная адзіна правільная. Застацца сам-насам з Расеяй для Лукашэнкі азначае палітычную сьмерць, яму патрэбная магчымасьць манэўру, ён гэта ня можа не разумець. Але ён ня здолеў утрымаць эмоцыі пад кантролем, чалавек апошнія тыдні знаходзіцца ва ўмовах цяжкога палітыка-псыхалягічнага прэсінгу: паніка на рынку прадуктаў, паніка на валютным рынку, выбух.
І галоўнае - адсутнасьць пэрспэктывы, неразуменьне, колькі трэба трымацца і цярпець. Зразумела, што ніякі крэдыт з Расеі ў бліжэйшыя дні за проста так ня прыйдзе, а калі нават і прыйдзе, то нікога не ўратуе. Гэта можа зламаць каго заўгодна.
Здавалася, што існуе піяр-магчымасьць выступіць на роўных у трохкутніку з Расеяй і Ўкраінай, і вось і яна сарвалася. Я мяркую, што гэта зьвязана з такімі рэчамі.
Дракахруст: А наколькі асабістая крыўда - чыньнік прыняцьця рашэньняў для кіраўнікоў ЭЗ, наколькі кіруюцца прынцыпам - «за казла адкажаш»? Ці можна ўявіць сабе, што праз год-два названы "казлом" Барозу будзе з усьмешкай паціскаць руку Лукашэнку?
Мошас: Эўрапейскія палітыкі ўмеюць стрымліваць свае эмоцыі. Нават жыхары паўднёвых краін. Ім даводзіцца браць удзел у рознага кшталту палеміках, і якія б ні былі асабістыя адносіны, яны ўмеюць праводзіць рысу паміж асабістымі рэакцыямі і інтарэсамі справы. Я мяркую, што на пазыцыю гэта не паўплывае, наўрад ці ўзмоцніцца жаданьне адпомсьціць і даціснуць. Але, зразумела, гэта ня можа паспрыяць сяброўству пасьля жорсткага абмену рэзкасьцямі. Такі стыль уласьцівы палітыкам зь іншых частак сьвету.
Наконт таго, ці можна ўявіць сабе сытуацыю, што праз пэўны час Барозу з усьмешкай паціскае руку Лукашэнку, то з усьмешкай - не, а паціскае руку - безумоўна.
Эўрачыноўнікам даводзіцца камунікаваць з такімі аўтакратамі, у параўнаньні зь якімі любы прадстаўнік уладнай эліты постсавецкай прасторы выглядае лібэралам і дэмакратам. Калі я не памыляюся, ЭЗ меў прадстаўніцтва ў Бірме задоўга да таго, як яно зьявілася ў Менску. Гэтыя людзі, з прычыны прафэсійных навыкаў, умеюць паціскаць рукі і рабіць выгляд, што ўсе крыўды забытыя.
Таму я лічу, што пераадоленьне канфлікту паміж ЭЗ і Беларусьсю можа адбыцца вельмі хутка. Калі будуць вызваленыя палітвязьні і спыненыя працэсы, то на працягу некалькі месяцаў можна вярнуць сытуацыю на стан да 19 сьнежня. Пачнецца гэта на больш нізкім узроўні, але зь цягам часу можа ўзьняцца на любы ўзровень.