Рыгор Кастусёў: гэта проста расправа над чалавекам

Рыгор Кастусёў

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў назваў прысуд Зьмітру Бандарэнку, якога асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму, несправядлівым і палітычным.

"Гэта проста расправа над чалавекам. Я ведаю, што Бандарэнка ў біцьці шкла ўдзелу ня браў. Гэта адназначна.Таму за што яго абвінавацілі і за што асудзілі, цалкам незразумела. Таму адназначна — гэта палітычны прысуд.

Улады такім чынам працуюць наперад. Зачышчаюць поле наперад, бо наперадзе парлямэнцкія выбары, а праз чатыры зь лішнім гады зноў прэзыдэнцкія выбары. Таму проста зачышчаецца палітычнае поле".