Зьмітра Бандарэнку асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму. Яго жонка Вольга назвала прысуд жорсткім, ён будзе абскарджаны.
"Любы прысуд невінаватаму чалавеку — гэта жорстка. Я лічу, што Зьміцер абсалютна невінаваты. Любое абвінавачаньне невінаватаму чалавеку — гэта абсурд. Ясна, што ўсё гэта палітычныя справы. І мой муж палітычны, і сёньня Андрэя Саньнікава пачалі судзіць, ён таксама палітычны. І асуджаная моладзь, якая прыйшла на плошчу, каб выказаць сваю пазыцыю, — таксама палітычныя. Я не кажу пра тых, хто быў кандыдатамі і сябрамі штабоў. Я, у прынцыпе, чакала такога, бо Зьміцер мне казаў, калі я была на спатканьні, не настройвацца на лепшае. Я была гатовая да гэтага, хаця, як чалавек веруючы, спадзявалася на цуд, а не на справядлівы суд".