Затрыманага за расклейваньне ў Ваўкавыску плякатаў з фатаздымкамі палітвязьняў сябру АГП Віталя Гуляка ў міліцыі папярэдзілі і сканфіскавалі ў яго плякаты.
Са слоў Віталя Гуляка, гэтым разам падчас допыту яго міліцыянтамі прысутнічаў чалавек у цывільным, які таксама спрабаваў задаваць яму пытаньні.
Віталь Гуляк адмовіўся зь ім размаўляць з прычыны таго, што той адмовіўся яму прадставіцца. Пасьля таго, як склалі пратаколы допыту і канфіскацыі, чалавек у цывільным вынес Віталю Гуляку афіцыйнае папярэджаньне за ўдзел у антыдзяржаўных акцыях.
Віталь Гуляк расклейваў на рэклямных тумбах плякаты з фатаздымкамі палітзьняволеных. Яго затрымалі міліцыянты і даставілі ў пастарунак. Пасьля вынесенага папярэджаньня Віталя Гуляка адпусьцілі.