У Ваўкавыску затрыманы Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

Сябра партыі АГП Віталь Гуляк быў затрыманы ў той час, калі расклейваў у горадзе плякаты з фатаздымкамі палітзьняволеных. Яго забралі ў пастарунак.

Віталь Гуляк расклейваў плякаты на рэклямных тумбах. Сярод расклееных плякатаў — партрэты Ірыны Халіп, Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Міколы Статкевіча і іншых.

На мінулым тыдні Віталя Гуляка ўжо затрымлівалі міліцыянты за расклейваньне такіх самых плякатаў. Тады яго дапыталі ў пастарунку і склалі пратакол допыту.