Вядучыя бібліятэкі, музэі і іншыя культурныя інстытуцыі краіны атрымаюць гэтымі днямі ў дар унікальнае выданьне – “Кнігу Вялікага княства Літоўскага”. Выдадзены ў Польшчы пры падтрымцы замежных фундатараў 550-старонкавы фаліянт распавядае пра гісторыю і культуру былой агульнай дзяржавы беларусаў, палякаў і літоўцаў. Ён прысьвечаны 1000-годзьдзю першае летапіснае згадкі пра Літву, якое адзначаецца сёлета краінамі-спадкаемцамі ВКЛ.
Ідэя гэтага выданьня належала колу інтэлектуалаў Беларусі, Літвы і Польшчы, сярод якіх былі Чэслаў Мілаш, Томас Венцлава, Анджэй Струміла. Найбольш намаганьняў для рэалізацыі гэтай ідэі прыклаў якраз народжаны ў Вільні вядомы польскі мастак Анджэй Струміла, які стаў і аўтарам канцэпцыі кнігі, і аўтарам прадмовы.
“Кніга Вялікага княства Літоўскага” – гэта сумесная публікацыя навукоўцаў і пісьменьнікаў Беларусі, Літвы і Польшчы. Яна чатырохмоўная. Тэксты паралельна пададзеныя па-ангельску, па-беларуску, па-літоўску і па-польску. Беларусь у ёй рэпрэзэнтуюць гісторыкі Генадзь Сагановіч і Алег Латышонак, публіцыст Сяргей Дубавец і літаратары Сакрат Яновіч і Ўладзімер Арлоў, які у інтэрвію нашаму радыё азначыў:
“Аўтараў кнігі яднае думка аб тым, што агульная эўрапейская гісторыя былых народаў ВКЛ – гэта своеасаблівы пропуск у іх агульную эўрапейскую будучыню. Менавіта пра гэта марыў выдатны дзеяч польскай і эўрапейскай культуры Ежы Гедройц, дарэчы, мянчук паводле нараджэньня, імя якога ня раз узьнікае на старонках “Кнігі Вялікага княства Літоўскага”.
Кніга багата аздобленая, у чым заслуга мастакоў Анджэя Струмілы і Зьміцера Герасімовіча. У выданьні зьмешчаныя рэпрадукцыі старадаўніх гравюраў, абразоў, жывапісных палотнаў і мапаў, фотаздымкі архітэктурных помнікаў ды іншыя ілюстрацыі, сярод якіх ёсьць надзвычай рэдкія, невядомыя яшчэ нават спэцыялістам.
Рэдкім наканавана стаць і самому выданьню ад самага пачатку ягонага зьяўленьня з друку. Яно ня будзе прадавацца, бо гэта – падарунак выдаўцоў вядучым культурніцкім установам краіны, сказаў адзін з аўтараў “Кнігі Вялікага княства Літоўскага” Ўладзімер Арлоў.
“Гэтая кніга – своеасаблівы дарунак да тысячагодзьдзя першае летапіснае згадкі пра Літву, якое адзначаецца сёлета”.