Сёньня ў часе візыту ў Салігорск Аляксандар Лукашэнка выказаўся наконт "Усходняга партнэрства", апазыцыі, правоў чалавека, дыялёгу з Ватыканам ды на іншыя тэмы.
"Ня трэба разумець правы чалавека як права біць вітрыны і наладжваць беспарадкі на вуліцах", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 8 траўня на пытаньні журналістаў у Салігорску (Менская вобласьць). Пра гэта БелаПАН паведаміла з спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.
"Хто сёньня ў Беларусі супраць правоў чалавека?" — сказаў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што ў краіне "годна забяспечваюцца правы і свабоды грамадзян, уключаючы права на працу, на свабодны доступ да інфармацыі і іншыя".
"Час балбатуноў ад апазыцыі сышоў, — лічыць Лукашэнка. — Сёньня Эўропа зразумела, што без Беларусі яна паўнацэнна разьвівацца ня зможа. Ніводзін арганізм ня можа жыць без свайго сэрца".
Лукашэнка падкрэсліў, што "Ўсходняе партнэрства — гэта "вельмі патрэбны і выгадны для краіны праект". Аснову гэтай ініцыятывы складае прагматычнае супрацоўніцтва. "Прычым тут правы чалавека да нафты і газу? Дзе ЗША купляюць нафту і газ — хіба ў самых "дэмакратычных", на іх думку, дзяржавах?" — задаў пытаньне Лукашэнка.
У інтэрвію "Інтэрфаксу" Лукашэнка сказаў, што пасьля саміту ў Празе яму пазваніў прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, які сказаў, што "усё выканана, усё зроблена, беларуская дэлегацыя была прадстаўленая дастойна". Кіраўнік адзначыў, што "ў бліжэйшы час, магчыма ў чэрвені, мы сустрэнемся з (В. Юшчанкам – "Інтэрфакс") і абмяркуем усе гэтыя пытаньні.
Далей – зноў вытрымкі і цытаты, абраныя кампаніяй БелаПАН
У дыялёгу з Ватыканам няма палітычнай падаплёкі, заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Няма тут ніякай палітыкі і няма ніякага дрэйфу ў бок Захаду", — цытуе прэзыдэнта яго прэс-служба.
"Сляпы той, хто ня бачыць рэалій. А рэаліі такія: Беларусь па колькасці католікаў займае другое месца пасля Літвы на постсавецкай прасторы, — зазначыў прэзыдэнт. — Гэта сотні тысяч вернікаў, грамадзяне, якія мяне падтрымліваюць, лічаць сваім прэзыдэнтам. Няўжо я не павінен выказваць і абараняць іх інтарэсы?"
У той жа час Лукашэнка падкрэсліў, што праваслаўная канфэсія "заўсёды захоўвала і будзе захоўваць сваю значнасьць у жыцьці беларускай дзяржавы". "Вы ўсе ведаеце, што я сыстэматычна сустракаюся з Сынодам БПЦ, наведваю царкву, маю зносіны з вышэйшымі праваслаўнымі герархамі", — сказаў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што размовы аб немагчымасці сустрэчы папы рымскага і патрыярха Маскоўскага — "поўная лухта". "Прыйдзе час, і яны абавязкова сустрэнуцца, — перакананы ён. — Проста сёньня ёсьць некаторыя праблемы, але яны з часам будуць урэгуляваныя". "Як сказаў папа рымскі, калі Гасподзь адчыніць гэтыя дзверы, то сустрэча адбудзецца. І ў гэтым выпадку Беларусь прапануе сябе месцам гэтай сустрэчы", — зазначыў прэзыдэнт.
Закранаючы размовы аб тым, што Ватыкан дапамагае Беларусі наладжваць адносіны з Захадам, Лукашэнка сказаў: "Кажучы шчыра, папа рымскі і другі чалавек Ватыкана кардынал Бертоне рабілі гэта і да сустрэчы са мной, а за гэта я ім сказаў вялікі дзякуй".
Таксама Аляксандр Лукашэнка абверг чуткі аб плянах Беларусі прадаваць зброю ў Іран і Сырыю
"Што да С-300 і "Іскандэраў", без мяне гэтыя комплексы і ўстаноўкі рэалізаванымі за межы краіны быць не могуць. У мяне няма ніводнага кантракта, ніводнага праекта, якія б мяне папрасілі ўхваліць у пляне рэалізацыі гэтых установак. Таму гэта поўная лухта", — сказаў Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка 8-га траўня ўзяў удзел ва ўводзе ў эксплюатацыю Краснаслабадкзкога рудніка ВА "Беларуськалій"