Госьць “Начной Свабоды” -- экс-кандыдат на прэзыдэнта, старшыня руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.
Эфір 7 траўня.
Ганна Соўсь: Якім можа быць супрацоўніцтва Беларусі з Эўразьвязам пасьля саміту ў Празе?
Аляксандар Мілінкевіч: Гэта вельмі шырокі спэктар прапанаваных супрацоўніцтваў, але наколькі мы будзе ў гэтым удзельнічаць, залежыць у многім ад палітыкі ўладаў, хаця ня толькі. Я думаю, што грамадзянская супольнасьць таксама будзе мець вельмі вялікую ролю. Я б хацеў, каб гэтае супрацоўніцтва было як мага шырэйшае ў палітыцы і ў гуманітарнай сфэры, і ў бясьпецы, і ў падтрымцы незалежнасьці. Думаю, што пэрспэктывы ў нас добрыя.
Соўсь: Скажыце, калі ласка, як Вы лічыце, праграма “Усходняе партнэрства” прынясе больш плюсаў Беларусі ці Аляксандру Лукашэнку?
Мілінкевіч: Я думаю, што няслушна думаюць некаторыя, што гэта ўзмацніць аўтарытарны рэжым у Беларусі. Можа, на пэўны момант стабілізуе. Але ўсё роўна сытуацыя такая, што патрэбныя нашай краіне сур'ёзныя структурныя рэформы, і ў палітыцы і ў гаспадарцы, і бязь іх не абыдзецца любы кіраўнік, і Аляксандар Лукашэнка таксама, а гэтыя рэформы будуць весьці да лібэралізацыі. Таму не лічу што ўзмацненьне будзе для ўлады, а людзям гэта можа прынесьці многа-многа карысьці. Краіна адкрываецца на цывілізаваны сьвет, на Эўропу, а мы ўсё ж родам з Эўропы.
Соўсь: Якога кшталту супрацоўніцтва з Эўропай можа быць найбольш плённым, ў энэргетыцы, у культурнай сфэры...
Мілінкевіч: Я больш за ўсё разьлічваю на тое, што дзякуючы гэтай праграме мы ўрэшце зможам заняцца мадэрнізацыяй беларускай эканомікі. Усе ведаюць выдатна, што Беларусь доўгі час трымалася на датацыях з боку Расеі. Зараз яны зьмяншаюцца, а наша эканоміка да рэальнай канкурэнцыі не падрыхтаваная. Тое, што мы робім на сваіх прадпрыемствах, усе часьцей немагчыма прадаць. Таму патрэбныя новыя тэхналёгіі, інвэстыцыі. Час ня самы лепшы для гэтага, але ўсё роўна я веру ў тое, што наша краіна будзе мадэрнізавацца.
Соўсь: Якія асноўныя вынікі вашага супольнага візыту ў Прагу разам з Аляксандрам Казуліным, Зянонам Пазьняком, Станіславам Шушкевічам і Івонкай Сурвілай?
Мілінкевіч: Я думаю, што аб'яднаная Эўропа дэманструе, што будзе супрацоўнічаць і з уладай, і з грамадзянскай супольнасьцю. Дэмакратычныя беларусы іх вельмі цікавяць, таму што за гэтым будучыня краіны. І яны будуць раіцца з усімі, зьбіраць інфармацыю, выслухоўваць думкі, і гэта перш за ўсё надзвычай важна. Думаю, што многае залежыць ад нас. Ня трэба спадзявацца, што хтосьці з Брусэля вырашыць наш лёс. Асабліва ўнутранае жыцьцё. Адкрываецца вялікая магчымасьць. Ёсьць шанец, якога ў нас доўгія гады не было. Я веру ў тое, што мы яго скарыстаем.
Ганна Соўсь: Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін выступілі з сумеснай заявай, у якой віталі ідэю Ўсходняга партнэрства і выказалі ўдзячнасьць Эўразьвязу за ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму. 6 траўня госьцем Начной Свабоды быў Аляксандар Казулін, і ён выказваў спадзяваньне, што вы таксама падставіце свой подпіс пад заявай. Чаму Вы гэта не зрабілі?
Мілінкевіч: Я падтрымліваў ў асноўным зьмест гэтай заявы, але такія заявы павінны быць вельмі пісьменнымі і выверанымі. Там ёсьць сцьвярджэньні, якія ня маюць, з майго пункту гледжаньня, факталёгіі. Напрыклад, гаварылася аб тым, што ў Расеі і кіраўніцтва Беларусі ёсьць плян, як разбурыць "Усходняе партнэрства".
Роля "Траянскага каня" адводзіцца Беларусі. Я ніводнага такога факта ня ведаю, таму прапанаваў гэты пункт зьняць. Такія меркаваньні не ўключаюцца ў сур'ёзныя заявы. І прапанаваў свой тэкст, але большасьць была за тое, каб гэты тэкст пакінуць.
Соўсь: І апошняе пытаньне. Свабода праводзіць новы конкурс. 100 адрасоў Свабоды. Дзе ў Беларусі варта павесіць мэмарыяльныя шыльды ў гонар падзеяў найноўшай гісторыі незалежнасьці і свабоды? Дом літаратара ў Менску, дзе выступаў Быкаў. Авальная заля Дому ўраду, дзе прагаласавалі за незалежнасьць... Які адрас і чаму запомніўся вам? Які Ваш адрас Свабоды?
Мілінкевіч: У свой час, калі я працаваў у гарвыканкаме і калі мы рабілі шмат для адраджэньня праўдзівай гісторыі Беларусі, у Горадні было вырашана адкрыць помнік Кастусю Каліноўскаму, нашаму герою, і шыльду на доме, дзе ён у свой час дзейнічаў у час паўстаньня. Я вельмі хацеў, каб гэта было ўсё ж выканана. Рашэньне было гарвыканкаму, але ані шыльды, ані помніка няма.
СЛУХАЦЬ:
Ганна Соўсь: Якім можа быць супрацоўніцтва Беларусі з Эўразьвязам пасьля саміту ў Празе?
Аляксандар Мілінкевіч: Гэта вельмі шырокі спэктар прапанаваных супрацоўніцтваў, але наколькі мы будзе ў гэтым удзельнічаць, залежыць у многім ад палітыкі ўладаў, хаця ня толькі. Я думаю, што грамадзянская супольнасьць таксама будзе мець вельмі вялікую ролю. Я б хацеў, каб гэтае супрацоўніцтва было як мага шырэйшае ў палітыцы і ў гуманітарнай сфэры, і ў бясьпецы, і ў падтрымцы незалежнасьці. Думаю, што пэрспэктывы ў нас добрыя.
Соўсь: Скажыце, калі ласка, як Вы лічыце, праграма “Усходняе партнэрства” прынясе больш плюсаў Беларусі ці Аляксандру Лукашэнку?
Мілінкевіч: Я думаю, што няслушна думаюць некаторыя, што гэта ўзмацніць аўтарытарны рэжым у Беларусі. Можа, на пэўны момант стабілізуе. Але ўсё роўна сытуацыя такая, што патрэбныя нашай краіне сур'ёзныя структурныя рэформы, і ў палітыцы і ў гаспадарцы, і бязь іх не абыдзецца любы кіраўнік, і Аляксандар Лукашэнка таксама, а гэтыя рэформы будуць весьці да лібэралізацыі. Таму не лічу што ўзмацненьне будзе для ўлады, а людзям гэта можа прынесьці многа-многа карысьці. Краіна адкрываецца на цывілізаваны сьвет, на Эўропу, а мы ўсё ж родам з Эўропы.
Соўсь: Якога кшталту супрацоўніцтва з Эўропай можа быць найбольш плённым, ў энэргетыцы, у культурнай сфэры...
Тое, што мы робім на сваіх прадпрыемствах, усе часьцей немагчыма прадаць. Таму патрэбныя новыя тэхналёгіі, інвэстыцыі. Час ня самы лепшы для гэтага, але ўсё роўна я веру ў тое, што наша краіна будзе мадэрнізавацца
Соўсь: Якія асноўныя вынікі вашага супольнага візыту ў Прагу разам з Аляксандрам Казуліным, Зянонам Пазьняком, Станіславам Шушкевічам і Івонкай Сурвілай?
Мілінкевіч: Я думаю, што аб'яднаная Эўропа дэманструе, што будзе супрацоўнічаць і з уладай, і з грамадзянскай супольнасьцю. Дэмакратычныя беларусы іх вельмі цікавяць, таму што за гэтым будучыня краіны. І яны будуць раіцца з усімі, зьбіраць інфармацыю, выслухоўваць думкі, і гэта перш за ўсё надзвычай важна. Думаю, што многае залежыць ад нас. Ня трэба спадзявацца, што хтосьці з Брусэля вырашыць наш лёс. Асабліва ўнутранае жыцьцё. Адкрываецца вялікая магчымасьць. Ёсьць шанец, якога ў нас доўгія гады не было. Я веру ў тое, што мы яго скарыстаем.
Ганна Соўсь: Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін выступілі з сумеснай заявай, у якой віталі ідэю Ўсходняга партнэрства і выказалі ўдзячнасьць Эўразьвязу за ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму. 6 траўня госьцем Начной Свабоды быў Аляксандар Казулін, і ён выказваў спадзяваньне, што вы таксама падставіце свой подпіс пад заявай. Чаму Вы гэта не зрабілі?
Роля "Траянскага каня" адводзіцца Беларусі. Я ніводнага такога факта ня ведаю, таму прапанаваў гэты пункт зьняць