У Заяве выказваюцца прапановы адносна праграмы “Усходняга партнэрства”, да ўдзелу ў якой запрошаная Беларусь.
“Мы вітаем ідэю “Усходняга партнэрства” і выказваем прызнаньне Эўразьвязу за ўключэньне ў гэтую праграму Рэспублікі Беларусь, -- гаворыцца ў заяве. -- Мы разумеем важнасьць агульных задачаў, якімі кіруецца Эўразьвяз, прапануючы новы падыход у дачыненьні да антыдэмакратычнага рэжыму Лукашэнкі, які мэтанакіравана зьнішчае грамадзянскую супольнасьць у Беларусі. Мы лічым, аднак, што забесьпячэньне правоў грамадзянскай супольнасьці і кожнага чалавека павінна стаць ўмовай дачыненьняў з аўтарытарнай уладай Аляксандра Лукашэнкі і мусіць быць адзначаная ў пратакольнай частцы партнэрства. Удзел грамадзянскай супольнасьці ва “Усходнім партнэрстве” стане гарантыяй пазытыўных крокаў, будзе ствараць магчымасьці станоўчага выбару для існуючай улады. Бяз гэтага ўдзелу Партнэрства не асягне станоўчых вынікаў і будзе скарыстана антыдэмакратычным рэжымам для апраўданьня сваёй разбуральнай дзейнасьці”.
Аўтары заявы засяроджваюць увагу “на антыкультурным характары рэжыму Лукашэнкі. Побач з разбурэньнем грамадзкай дзейнасьці і зламаньнем правоў чалавека гэты рэжым мэтадычна зьнішчае беларускую культуру, адукацыю і творчасьць, нацыянальную гістарычную навуку, а паўсюдную русыфікацыю зрабіў галоўнай асновай сваёй антыкультурнай палітыкі. Культура ў сучасным сьвеце становіцца адным з галоўных чыньнікаў сувэрэнітэту. Русыфікацыя і зьнішчэньне культуры павялічвае адмоўны ўплыў праімпэрскіх колаў расейскай палітыкі на Беларусі. У прыярытэтных накірунках дзейнасьці “Усходняга партнэрства” мы хацелі б бачыць дапамогу па зьберажэньні беларускай культуры ад сістэматычнага вынішчэньня антыбеларускім рэжымам. Мы прапануем да тых пяці пазыцыяў, вылучаных з 12-ці патрабаваньняў Эўразьвязу да ўлады ў Беларусі, дадаць шосты пункт аб забесьпячэньні свабоднага разьвіцьця беларускай культуры, адукацыі і творчасьці”.
І. Сурвіла, З. Пазьняк, С. Шушкевіч і А. Казулін лічаць, што “прыярытэтнымі накірункамі супрацоўніцтва ў галіне эканомікі маглі б стаць энэргетыка і дывэрсыфікацыя паставак энэргетычных рэсурсаў, менавіта – інвэстыцыі ў праектную і тэхналягічную дзейнасьць па транспартыроўцы энэргетычных рэсурсаў (нафты, газу, электрычнасьці). Лічым неабходным таксама скасаваньне ўсіх перашкодаў з боку ўлады ў галіне доступу насельніцтва да інфармацыі і культурна-асьветніцкіх праектаў. Спрашчэньне візавага рэжыму і зьмяншэньне коштаў за візы для грамадзянаў Беларусі спрыяла б узаемаабмену думак і разуменьню дэмакратычнага ладу жыцьця”.
“Мы хацелі б прыцягнуць увагу палітыкаў Эўразьвязу да сыгналаў аб выпрацоўцы сумеснай стратэгіі Лукашэнкам і яго ўсходнімі саюзьнікамі ў дачыненьні да “Усходняга партнэрства.”, -- пішуць аўтары заявы. -- На наш погляд, калі недаацаніць гэты чыньнік і не падключыць да праграмы “Усходняга партнэрства” ўсіх сілаў Рэспублікі Беларусь (уключна з эміграцыяй), то пэрспэктывы Партнэрства ў Беларусі могуць не разьвіцца, або спыніцца (што найгорш) на ўзроўні фактычнага прызнаньня і легітымізацыі недэмакратычнага рэжыму”.
“Адчуваючы адказнасьць за наш народ, мы зацікаўленыя ў жыцьцяздольнасьці партнэрскай праграмы. Мы спадзяемся, што наша пазыцыя будзе пачутая і падтрымана ініцыятарамі і ўсімі ўдзельнікамі “Усходняга партнэрства”, -- гаворыцца ў заяве Івонкі Сурвілы, Зянона Пазьняка, Станіслава Шушкевіча і Аляксандра Казуліна.
Аляксандар Мілінкевіч тлумачыць, чаму не падпісаў сумеснай заявы