Сёньня ў Празе пачынаецца саміт Эўразьвязу, прысьвечаны праграме ”Усходняга партнэрства”. Яе мэтай ёсьць больш цеснае супрацоўніцтва ЭЗ з шасьцю краінамі на постсавецкай прасторы, а таксама больш цеснай каапэрацыі паміж самімі краінамі-партнэрамі. Ці стане ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму рухавіком дэмакратычных і эканамічных рэформаў у краіне? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Юр’ем Чавусавым.
Дашчынскі: Доўгі час у Эўразьвязе дыскутавалі ці запрашаць ва “Усходняе партнэрства” Беларусь, маючы надзею, што гэтае абяцаньне можа неяк стымуляваць пэўныя перамены ў краіне. Аднак афіцыйны Менск, фактычна, дамогся безумоўнага запрашэньня ў гэтую праграму. Што ж дасьць Беларусі ўключэньне ў гэтую праграму, ці будзе гэта нейкім паваротам у яе гісторыі?
Чавусаў: “Зараз шмат хто з палітыкаў і назіральнікаў заяўляюць, што гэта падзея насамрэч гістарычная, што гэта ўключэньне Беларусі ў агульнаэўрапейскую прастору. Так бы мовіць апошні пазл на мапе Эўропы стаўся зачыненым, то бок мазаіка складаецца. А пытаньні спэцыфічнасьці беларускага рэжыму – гэта пытаньні другасныя, якія раней ці пазьней у эўрапейскай супольнасьці будуць вырашаныя. Але, на мой погляд, вельмі часта гэтыя заявы занадта аптымістычныя. Справа ў тым, што каштоўнасьць ”Усходняга партнэрства” з большага сымбалічная. Рэальны зьмест праграмы будзе залежаць ад палітычнай волі краінаў-партнэраў і, між іншым, беларускага кіраўніцтва. Нагадаю, што ўдзел Беларусі ў такой арганізацыі як АБСЭ, напрыклад, не прыносіць істотных зьменаў у той жа сфэры выбарчага заканадаўства. То бок беларускі бок супрацоўнічае па працэдуры, але не мяняе сваёй сутнасьці. Таму называць гэта нейкім геапалітычным пераваротам не выпадае. Гэта шанец таго, што паступова нейкія працэсы ў Беларусі могуць пайсьці, але тут шмат што залежыць ад іншых фактараў – ад пазыцыі Расеі, эканамічнага стану і гэтак далей".
Дашчынскі: У інтэрвію агенству “Ройтэр” А.Лукашэнка неяк заўважыў, маўляў, “стасункі з Эўразьвязам не атрымалі незваротнага характару ў сэнсе паляпшэньня”. Таму ўзьнікае пытаньне, ці не зарана казаць, што кіраўніцтва Беларусі адмовілася ад плянаў стварэньня саюзнай дзяржавы з Расеяй?Як удзел у праграме Эўразьвязу будзе ўплываць на гэтым напрамку?
Чавусаў: “Мы бачым, што будаўніцтва саюзнай дзяржавы, фактычна, замарожана. Іншыя сфэры супрацоўніцтва разьвіваюцца даволі актыўна. Мне падаецца, што ў дадзеным выпадку беларускі бок хоча пабачыць ва ”Усходнім партнэрстве” проста яшчэ адзін такі інтэграцыйны варыянт супрацоўніцтва, але не больш за тое. То бок яшчэ адна “саюзная дзяржава”. То бок супрацоўніцтва з мэтай атрыманьня найперш фінансавых, эканамічных прэфрэнцый, але не палітычнае падпарадкаваньне альбо зьмена ўласнага стылю кіраваньня. І зусім не выключана суіснаваньне Беларусі, якая сябруе з ЭЗ, суіснаваньне яе з “саюзнай дзяржавай” і шырокім, разгорнутым вайсковым супрацоўніцтвам з Расеяй. То бок гэта не ёсьць рэчы альтэрнатыўныя, іх можна сумяшчаць і, я думаю, што беларускі бок на гэта разьлічвае. Што да незваротнасьці беларуска-эўрапейскага дыялёгу, то тут беларускі прэзыдэнт шчыра адзначыў, што супрацоўніцтва будзе весьціся толькі па тых напрамках, у тых межах, наколькі яно цікавае для сёньняшняга беларускага кіраўніцтва. Калі ж у сьвятле будучых падзеяў, я маю на ўвазе прэзыдэнцкія выбары, з эўрапейскага боку будуць гучаць больш жорсткія патрабаваньні адносна палітычнага клімату ў краіне, то гэты працэс беларуска-эўрапейскага дыялёгу можа быць цалкам згорнуты”.
Дашчынскі: Эўразьвяз, фактычна, дамогся свайго: да ”Усходняга партнэрства” далучана Беларусь, але на ўстаноўчы саміт едуць ад беларускага боку першы віцэ-прэм’ер і міністар замежных справаў. Таксама ў гэтыя дні ў Празе прысутнічаюць тыя, каго А.Лукашэнка назваў “ворагамі народу”. Дык ці прайграў А.Лукашэнка ад таго, што быў адлучаны ад саміту?
Чавусаў: “Пытаньне пэрсанальнага складу беларускай дэлегацыі на праскім саміце было пераацэненым. Занадта шмат увагі гэтаму пытаньню надавалі мэдыі, экспэрты, палітыкі. А менавіта з-за таго, што занадта сымбалічнае значэньне меў бы візыт апошняга эўрапейскага дыктатара на праскі саміт. Праскі саміт пройдзе і пойдзе праца мэханізмаў, якія заплянаваны ва ”Усходнім партнэрстве”. І мы бачым, што палітычная верхавіна гэтага мэханізму даволі невялікая. Асноўнае, гэта тэхнічнае супрацоўніцтва па такіх сфэрах як энэргетыка, далучэньне да сыстэмы свабоднага гандлю, эканамічныя прэфэрэнцыі. Гэта ўсё тое, што цікавіць беларускі бок. І ў прынцыпе, гэтым палітычным фасадам беларускі бок мог бы пагрэбаваць. Маючы на ўвазе атрыманьне выгодаў ад гэтага тэхнічнага супрацоўніцтва. Зь іншага боку, пэрсанальна для А.Лукашэнкі гэта мела пэўнае значэньне – патрапіць за адзін стол з прадстаўнікамі цывілізаваных эўрапейскіх краінаў азначала б, што ён больш не апошні дыктатар Эўропы. Як бачым, элегантна эўрапейскія чыноўнікі і палітыкі гэтую праблему вырашылі. Адбыўся такі разьмен – візыт у Ватыкан, вячэра з Бэрлюсконі ў абмен на тое, што Лукашнка Прагу не наведаў, але і не абвясьціў пра нежаданьне ўдзельнічаць у праграме “Усходняга партнэрства”. Тут усе бакі выйгралі”.