Грамадзкі рэдактар тыдня Сяргей Скрабец нарадзіўся ў Лідзе, яму 46 гадоў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня, узначальваў апазыцыйную дэпутацкую групу “Рэспубліка”. У 2007-2008 гадах актыўна ўдзельнічаў у працы Беларускай сацыял дэмакратычнай Грамады — абіраўся сябрам Цэнтральнай Рады, кіраваў сталічнай суполкай, працаваў першым намесьнікам старшыні партыі. Ад сёлетняга сакавіка Сяргей Скрабец зьяўляецца старшынёй Цэнтральнага Аргкамітэту БСДП(С) — Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі “Свабода”. |
— Нядаўна аргкамітэт па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Свабода быў прыняты ў Эўрапейскую кааліцыю. Мы абмяркоўвалі міжнародную стартэгію разьвіцьця сіл Беларусі і пагадзіліся з тымі задачамі, якія на сёньня актуальныя.
Ну, па-першае, праца ў дэмакратычных сілах краін захаду павінна мець на мэце дапамогу з боку ўраду і няўрадаых арганізацыяў дэмакратычных краінаў грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычным СМІ Беларусі. Ціск міжнароднай супольнасьці на беларускі рэжым і стрымліваньне рэпрэсій супраць апазыцыі, публічную падтрымкку палітычных лідэраў краінаў ЭЗ магчымасьці эўраінтэграцыі Беларусі.
Эўрапейскія сілы Беларусі павінны вітаць удзел нашай краіны ва ўсіх сумесных з ЭЗ праектах, якія набліжаюць яе да сяброўства ў адзінай Эўропе.
Разам з тым эўрапейскія сілы маюць права ацэньваць як немаральныя афіцыйныя кантакты эўрапейскіх лідэраў з асобамі, вінаватымі ў рэпрэсіях супраць беларускіх дэмакратаў.
Тут я маю на ўвазе апошнюю сустрэчу Лукашэнкі зь Бэрслюсконі, а таксама з папам рымскім.
Мы лічым, што эўрапейскія сілы маюць права пратэставаць супраць выдачы эўрапейскімі краінамі, міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі крэдытаў беларускаму рэжыму ва ўмовах адсутнасьці дэмакратычна абранага парлямэнту, які здолеў бы пракантраляваць выкарыстаньне гэтых крэдытаў.
Адным зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі было заяўлена, што па гэтых даўгах, якія робіць цяпер рэжым, дэмакратычныя сілы адказваць ня будуць.
Што тычыцца працы з расейскімі палітычнымі элітамі, то небаходна пасьлядоўна і настойліва даводзіць, што беларуская незалежнасьць незваротная. І ў нашай краіне няма адказных палітычных сілаў, гатовых гандлявацюь ёю. Што курс на стратэгічнае партнэрства з Расеяй застаецца нязьменным пры любым ўрадзе, бо гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Што дэмакратычная Белапрусь будзе больш прадказальным і надзейным партнэрам для Расеі.
Што эўраінтэграцыя нашай краіны не пагражае нацыянальным інтарэсам Расеі, якая можа атрымаць унутры ЭЗ партнэра, у будучым здольнага актывізаваць яе ўласную эўраінтэграцыю.
Гэтыя задачы міжнароднай дзейнасьці эўрапейскіх сілаў адпавядаюць і задачам, якія ставяць перад сабой нашая партыя.