Чацьвёрты дзень на плошчы ў сталіцы працягваецца акцыя ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч утрымліваецца зараз ў СІЗА на Валадарскага і трымае галадоўку.
Пачынаючы з суботы, 2 траўня, грамадзкія актывісты а 18-й гадзіне прыходзяць на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі.
Учора перад пачаткам акцыі прэвэнтыўна затрымлівалі моладзевых лідэраў Артура Фінькевіча, Антона Койпіша і Міколу Дземідзенку — для праверкі дакумэнтаў.
Перад акцыяй зьявілася шмат палівачных машын. Плошчу палівалі моцнымі струменямі. Журналісты сабраліся крыху раней, і падумалі, што будзе разгон з вадамётамі.
Літаральна за хвіліну да пачатку акцыі ўсе машыны кудысьці зьніклі. Народ падыходзіў купкамі па чалавек 6-10 з розных бакоў. Недзе а 18-й гадзіне людзі зьявіліся на Кастрычніцкай і селі менавіта на тым баку, дзе знаходзіцца Палац рэспублікі.
Шмат было спэцслужбаў, міліцыянты пачалі папярэджваць — вашыя дзеяньні незаконныя, разыдзіцеся, зьявілася шмат спэцназу. Пратэстоўцы дасталі расьцяжкі “Свабоду палітвязьням”, партрэты Аўтуховіча. Іх было каля 60 чалавек.
Праз хвілін 10 пасьля пачатку акцыі на скрыжаваньні вуліцы Энгельса і праспэкта Незалежнасьці, на будынку, дзе знаходзіцца рэстарацыя “Печкі-лавачкі”, “Патыё”, зьявіліся два сьцягі — бел-чырвона-белы і Эўразьвязу. Яны правіселі амаль да канца акцыі. Літаральна за 3 хвіліны да канца акцыі на даху зьявіліся людзі ў чорным і зьнялі сьцягі.
Было некалькі здымачных груп: з каналу “ОНТ”, нямецкая ZDF. Пасьля завяршэньня акцыі — недзе а палове на сёмую — арганізатары абвесьцілі, што заўтра акцыя працягнецца.
Разыходзілася моладзь групамі.