Сёньня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Я.Коласа разьвітаўся са сваім найстарэйшым акторам Фёдарам Шмакавым.
Народны артыст БССР і СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і прэмій “За духоўнае адраджэньне” і “Крышталёвая Паўлінка”, ганаровы грамадзянін горада Віцебска і кавалер некалькіх ордэнаў і мэдаляў пакінуў гэты сьвет 1 траўня на 93-м годзе жыцьця.
Фёдар Шмакаў нарадзіўся за паўгода да кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе. Пасьля заканчэньня Ленінградзкага тэатральнага інстытуту быў накіраваны на працу ў Беларусь. І застаўся тут на ўсё жыцьцё.
Гаворыць загадчыца літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Я.Коласа Сьвятлана Дашкевіч:
“Семдзесят год гэты расейскі чалавек, які нарадзіўся ў Петраградзе, аддаў беларускаму мастацтву. Пачынаў ён у 1939 годзе ў Дзяржаўным рускім тэатры БССР, які тады знаходзіўся ў Магілёве, а з 1941-га — на коласаўскай сцэне. Шэсьцьдзесят сем гадоў ён быў на нашай сцэне і да апошняга дня быў у складзе коласаўскай трупы. Апошняя яго работа — гэта адстаўны адвакат Маргарытаў у п’есе Астроўскага “Позьняе каханьне”. Але адстаўным Фёдар Іванавіч Шмакаў ніколі ня быў. Ён быў упрыгожаньнем нашай трупы, упрыгожаньнем беларускага мастацтва”.
За сваё доўгае творчае жыцьцё Фёдар Шмакаў выканаў каля двухсот тэатральных роляў і стварыў каля трыццаці вобразаў у кіно.З усяго гэтага акторскага шэрагу многім гледачам будзе згадвацца найперш ягоны Несьцерка ў аднайменным спэктаклі паводле п’есы Віталя Вольскага. Галоўная рэдактарка часопіса “Мастацтва”, тэатразнаўца Людміла Грамыка лічыць, што Шмакаў у гэтай ролі быў візытоўкай коласаўцаў:
“На працягу дзесяцігодзьдзяў ён яе выконваў. І калі казалі, ужо ў наш час, што гэта — візытоўка Коласаўскага тэатру, то ролю Несьцеркі зьвязвалі менавіта з выкананьнем гэтай ролі Шмакавым. Дзякаваць Богу, што былі ў нас такія артысты, якія маглі ўздымаць тэатар, у прыватнасьці — Коласаўскі тэатар, на недасягальную цяпер для многіх вышыню”.
За сваю творчасьць Фёдар Шмакаў быў шчодра адораны прэміямі і званьнямі, да чаго актор быў неабыякавы, зазначае былы галоўны рэжысэр тэатру імя Я.Коласа Валеры Мазынскі:
“Ён любіў быць прыўладным, прыўлашчаным. Можа, ён адчуваў нейкі комплекс, бо ўсё-ткі ён ня быў такім героем сацыяльным, як некалі быў яго калега Мікалай Яроменка. Яны вельмі, дарэчы, падобныя ў стаўленьні і да зямлі нашай, культуры нашай, мовы нашай... А актор ён быў дабротны”.
Фотарэпартаж - карэспандэнта Свабоды ў Віцебску
Фёдар Шмакаў нарадзіўся за паўгода да кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе. Пасьля заканчэньня Ленінградзкага тэатральнага інстытуту быў накіраваны на працу ў Беларусь. І застаўся тут на ўсё жыцьцё.
Гаворыць загадчыца літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Я.Коласа Сьвятлана Дашкевіч:
“Семдзесят год гэты расейскі чалавек, які нарадзіўся ў Петраградзе, аддаў беларускаму мастацтву. Пачынаў ён у 1939 годзе ў Дзяржаўным рускім тэатры БССР, які тады знаходзіўся ў Магілёве, а з 1941-га — на коласаўскай сцэне. Шэсьцьдзесят сем гадоў ён быў на нашай сцэне і да апошняга дня быў у складзе коласаўскай трупы. Апошняя яго работа — гэта адстаўны адвакат Маргарытаў у п’есе Астроўскага “Позьняе каханьне”. Але адстаўным Фёдар Іванавіч Шмакаў ніколі ня быў. Ён быў упрыгожаньнем нашай трупы, упрыгожаньнем беларускага мастацтва”.
За сваё доўгае творчае жыцьцё Фёдар Шмакаў выканаў каля двухсот тэатральных роляў і стварыў каля трыццаці вобразаў у кіно.
Дзякаваць Богу, што былі ў нас такія артысты, якія маглі ўздымаць тэатар.