Праваабаронцы з незарэгістраванай арганізацыі “Наша вясна” падрыхтавалі штогадовы агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Агляд за 2008-ы год -- 11-ты з часу заснаваньня “Вясны”. Адзін за аўтараў агляду Тацяна Равяка адзначае:
“Аналіз сытуацыі паказвае, што правы чалавека дагэтуль не сталі ўнівэрсальнай каштоўнасьцю. Калі ўладзе спатрэбілася выглядаць больш лібэральна, то летась вызвалілі палітвязьняў, дзьве газэты вярнулі ў продаж і ў падпіску. Але па-сутнасьці мала што зьмянілася: рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў застаюцца ў арсэнале ўлады. Таксама мы адзначылі і такую навацыю, як масавае парушэньне правоў людзей, якія злоўжываюць алькаголем. Іх прымусова адпраўляюць на лячэньне, пазбаўляюць бацькоўскіх правоў, ўсяляк прыціскаюць. Атрымліваецца, што для дзяржавы ёсьць некалькі катэгорый грамадзян, для якіх катэгорыю правы чалавека можна не выкарыстоўваць”,-- адзначыла Тацяна Равяка.
Сааўтарамі агляду сталі таксама Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Юры Чавусаў.