29 красавіка ўвечары ў памяшканьні гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай школы сабралася моладзь, якая любіць рок-музыку.
Імпрэзу арганізаваў фан-клюб беларускага року “Будзьма свабоднымі”. Адкрыў сустрэчу Віталь Супрановіч, а затым гаварылі аўтары кнігі “222 альбомы беларускага року” Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй. А пасьля іх сьпявала Тацяна Беланогая — бард-рок-сьпявачка, яна прадставіла свой апошні альбом “Двухкроп’е”.
Абодвум музычным крытыкам — Мартыненку і Мяльгую прысутныя сталі задаваць пытаньні, нават узьнікла дыскусія наконт таго: хто сапраўды працуе ў рэчышчы нацыянальнага року, а хто робіць расейскую папсу ў Беларусі. Моладзь цікавіў погляд сталічных гасьцей на гарадзенскіх рок-музыкантаў — хто зь іх сапраўды беларускі, а хто не? Мартыненка і Мяльгуй былі няўмольнымі: нацыянальныя — тыя, хто сьпявае па-беларуску. Хаця не абыходзіцца і без кан’юнктуршчыны: некаторыя гурты перакладаюць свае песьні з расейскай мовы на беларускую, каб выступіць, напрыклад, на “Басовішчы”. Вітаўт Мартыненка назваў выканаўцаў з Горадні, якіх ён лічыць па-сапраўднаму беларускімі: Віктара Шалкевіча, гурты Deviation, “Кальян”, Tlusta Lusta.
Апошняе дыскусійнае пытаньне: ці можна лічыць сваім Чэслава Немэна, які родам з Гарадзеншчыны? Вітаўт Мартыненка сказаў, што сярод музыкаў ёсьць рашэньне прасьпяваць ягоныя песьні па-беларуску, але, тым жа часам, Немэн — зорка польскага року, падкрэсьліў ён.