Міліцыя адмовілася шукаць выкрадальнікаў

Міністрэства ўнутраных спраў адказала адмоваю на заяву намесьніцы лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насты Палажанкі і яе паплечніка Дзяніса Карнова, якія патрабавалі знайсьці невядомых асобаў, якія іх схапілі, зьбілі і вывезьлі за межы Менску.
СЛУХАЦЬ:


Нагадаем: 25 сакавіка Насту Палажанку і Дзяніса Карнова затрымалі невядомыя асобы, якія мелі пры сабе пасьведчаньні супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў. Яны хавалі свае твары ад маладафронтаўцаў.

Насту і Дзяніса зьбілі спачатку ў машыне. Насту потым адпусьцілі, а Дзяніса адвезьлі ў лес пад Дзяржынск. Там яго зьбілі, парэзалі на кавалкі джынсы і прымусілі так стаяць на сьнезе. У маладафронтаўцаў адабралі мабільныя тэлефоны.

Дзяніс і Наста зьвярнуліся ў пракуратуру з просьбай распачаць крымінальную справу і знайсьці зламысьнікаў.

Раней, 19 сьнежня, невядомыя схапілі лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча. Яго выкінулі з машыны пад Ракавам. Міліцыя распачала крымінальную справу, але месяц таму справу прыпынілі.