Міжнародная дыскусія на тэму “Дэмакратызацыя Беларусі: міт ці рэчаіснасьць?” пачалася ў Варшаве. Яна праходзіць у рамках кангрэсу Эўрапейскай народнай партыі, якая мае найбуйнейшую фракцыю ў Эўрапарлямэнце.
Эўрапейскія палітыкі разам з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі яшчэ раз абмяркуюць пэрспэктывы новай эўрапейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, у тым ліку і фармат яе ўдзелу ў праграме “Ўсходняе партнэрства”. У Варшаву запрошаныя Анжаліка Борыс, Вінцук Вячорка, Жанна Літвіна, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч, Павал Севярынец, Аляксей Янукевіч.
Заплянаваная сустрэча беларускіх палітыкаў зь міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. На яе дадаткова запрошаныя Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін і Станіслаў Шушкевіч.