Сёньня ў Менск прыбывае чарговая місія МВФ ў справе выдзяленьня Беларусі чарговай траншы стабілізацыйнага крэдыту. Яна будзе працаваць да 13 траўня. Нагадаем, 12 студзеня гэтага года МВФ ухваліў выдзяленьне Беларусі крэдыту ў памеры 2,46 мільярда даляраў пад рэалізацыю разьлічанай на 15 месяцаў праграмы рэформаў. Першую траншу гэтага крэдыту амаль у 800 мільёнаў даляраў афіцыйны Менск атрымаў у студзені, пасьля 20%-й дэвальвацыі беларускага рубля. Навошта ж Беларусь павялічвае пазыкі? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з экс-старшынём Нацбанку Беларусі Станіславам Багданкевічам.
Дашчынскі: Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі павінны складаць каля 10 мільярдаў даляраў. Паводле прадстаўнікоў Нацбанку, ставілася задача сёлета да канца года выйсьці на ўзровень хіба што 6-7 мільярдаў даляраў. Чарговая транша ад МВФ для так званай “падушкі бясьпекі” можа паступіць толькі ў траўні-чэрвені. Колькі ж Беларусі трэба золатавалютных рэзэрваў і якая ж насамрэч склалася сытуацыя?
Багданкевіч: “Гэта мінімум – 10 мільярдаў. Насамрэч на 1-е красавіка ў нас налічвалася 4 мільярды. Але чыстыя рэзэрвы складаюць 2,4 мільярда. Справа ў тым, што ў Нацбанку ёсьць рэзэрвы 4 мільярды, а ў камэрцыйных банкаў – мінус 1,6 мільярда. То бок там крэдыты атрыманы з-за межаў краіны, валюта прададзена Нацбанку. Атрымалі рублі камэрцыйныя банкі і пракрэдытавалі эканоміку. А Нацбанк залічыў гэтыя грошы ў рэзэрв. То бок рэзэрву надзвычай мала. У нас 2,6 мільярда дэфіцыт гандлёвага балянсу за першы квартал, а чыстыя рэзэрвы 2,4 мільярда. Калі ўсё аплаціць, то рэзэрваў у нас будзе 0,0. Проста мы не плацім карыстаючыся тым, што пакуль на скандал Расея не ідзе”.
Дашчынскі: Атрымоўваецца, што грошы мы ў МВФ ужо бралі, а таксама мелі іншыя пазыкі, а становішча з золатавалютнымі рэзэрвамі не выправілася. Што азначае для эканомікі такая сытуацыя з рэзэрвамі, гэтыя лічбы?
Багданкевіч: “Яны азначаюць нестабільнасьць гандлю. Калі не будуць у доўг пастаўляць газ, то мы яго не будзем мець, калі не будуць у доўг пастаўляць нафту, то не будзе з чаго вырабляць нафтапрадукты. Імпарт увесь спыніцца. Бо ў нас жа імпартнае мыта павялічана на 30%, каб абмежаваць імпарт і абмежаваць дэфіцыт гандлёвага балянсу. Ну што гэта азначае? Гэта азначае крызіс. Мы знаходзімся на грані фолу. На грані чарговай дэвальвацыі. Лукашэнка, магчыма, ведае нешта больш, чым я, калі ён лічыць, што крызісу няма. Апытаньне грамадзкай думкі правяла лябараторыя “Новак” Андрэя Вардамацкага. Там толькі 4% апытаных лічаць, што ў нас крызісу няма. А 96% бачаць крызіс. І 68% чакаюць пагаршэньня ўзроўню жыцьця. Гэта апошняе сакавіцкае апытаньне грамадзкай думкі.
Я б сказаў няма галоўнага, няма такой цэласнай антыкрызіснай праграмы. Няма антыкрызіснага бюджэту”.
Дашчынскі: Таксама А.Лукашэнка адхіляе магчымасьць нейкай пагрозы для краіны з-за павелічэньня зьнешніх пазыкаў. Маўляў, 25% валавога ўнутранага прадукту – гэта тая мяжа па крэдытах, якую дзяржава не павінна перайсьці. А сёньня Беларусь мае толькі 8%. А як на ваш погляд, ці пераступіла Беларусь гэтую мяжу бясьпекі па крэдытах?
Багданкевіч: “Я згодны з Лукашэнкам, што Беларусь не пераступіла гэту мяжу. Бо доля дзяржаўнага крэдыту ў нас усё яшчэ не значная. А сукупны крэдыт краіны таксама менш яшчэ за 30% адносна валавога прадукту. Іншая справа, што тэмпы росту пазыкаў вельмі значныя. Калі мы такімі тэмпамі далей пойдзем, то мы хутка дагонім і перагонім. У нас даўгі па судах невялікія, бо Расея аказвала нам цэнавыя субсыдыі на энэрганосьбіты. Мы атрымоўвалі 7-10 мільярдаў у год датацыяў па энэрганосьбітах і гэта ратавала эканоміку ад зьнешніх пазыкаў. Але зараз гэтага ўжо няма і зьнешнія пазыкі з году ў год нарастаюць”.