Грамадзкая рэдактарка гэтага тыдня – першакурсьніца Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні, віцяблянка Кася Сьцяпанава. Яна – пераможца праведзенага ў рамках кампаніі “Будзьма” конкурсу эсэ на тэму “Што для мяне ёсьць Беларусь” і міжнародных літаратурных конкурсаў ЗБС “Бацькаўшчына”. Навучаецца па спэцыяльнасьці “масавыя камунікацыі і журналістыка”, цікавіцца сучаснай літаратурай і хэндмэйдам.
“У ЭГУ ўсіх дурняў бяруць!” – вось словы, якія я пачула ад беларускіх памежнікаў, калі ехала на іспыты ў Вільню. Тое ня надта зьдзівіла, бо раней наслухалася, што паступіць туды вельмі проста. Настаўнікі ў школе, гаворачы пра Эўрапейскі гуманітарны, пераходзілі на шэпт і раілі “еще раз подумать”, а аднагодкі сьмяяліся: маўляў, апазыцыянэрка знайшлася!
Але, зьніякавеўшы на вусным іспыце на журфаку БДУ ад пытаньня пра нацыянальную бясьпеку Рэспублікі Беларусь, я забылася на ўсе перасьцярогі і з палёгкай села ў цягнік да Вільні. У астатніх абітурыентаў, якіх назьбіраўся цэлы вагон, спрабавала разгледзець “наркаманаў” і “адмарозкаў”, пра якіх так любіць распавядаць беларускае тэлебачаньне. Аднак вакол сядзелі звычайныя хлопцы і дзяўчаты...
Цяпер магу цалкам аспрэчыць выказваньні, што ў ЭГУ ідуць ад безвыходнасьці. Многія з аднагрупнікаў удала паступілі ў беларускія ВНУ, але не захацелі там вучыцца. Са мной цяпер удзельнікі нацыянальных прадметных алімпіяд і міжнародных канфэрэнцый, людзі, якія даўно вызначыліся, кім хочуць стаць, і мэтанакіравана паступалі менавіта сюды.
Безумоўна, ЭГУ – не ідэальная навучальная ўстанова, тут ёсьць свае хібы. Усе мы, паступаючы сюды, разумелі, што наўрад ці зможам калі-небудзь працаваць у любой дзяржаўнай установе. Студэнты гуманітарнага ўмомант становяцца ахвярамі стэрэатыпаў – тымі “дурнямі” і “наркоманами”, якімі палохаюць абітурыентаў настаўнікі ў школах. Менавіта праз гэта многія ўсё ж абіраюць беларускія унівэрсытэты.
На мой погляд, ЭГУ – навучальная установа для інтэлектуальнай беларускай моладзі. Гэта ўнівэрсытэт для тых, хто насамрэч хоча авалодваць абранай спэцыяльнасьцю, а не пісаць ад рукі канспэкты па фізкультуры або, навучаючыся на эканаміста, сачыняць вершы пра эканоміку. Я атрымліваю практычныя веды і радуюся, што ня проста сяджу на занятках, слухаючы манатонную лекцыю выкладчыка, якую ён папросіць слова ў слова пераказаць яму на іспыце. Нас навучаюць прафэсіяналы-практыкі, а не тэарэтыкі.
Да таго ж тут існуюць і матэрыяльныя стымулы. Ад сёлета на кожным факультэце толькі чатыры бясплатныя месцы. Іх разьмяркоўваюць напрыканцы кожнага году навучаньня. Гэта азначае, што ўва ўсіх ёсьць шанцы падняцца ў рэйтынгу, перавесьціся з платнага месца на бясплатнае.
А яшчэ нас часта вінавацяць у тым, што мы нібыта уцякаем зь Беларусі. Безумоўна, ёсьць людзі, які ўспрымаюць ЭГУ трамплінам у Заходнюю Эўропу. І гэта, зрэшты, зусім няблага – паспрабаваць пабудаваць свой лёс годна і свабодна. Але нямала й тых, хто бачыць будучыню толькі ў Беларусі.
І менавіта на нас ляжыць важкі цяжар адказнасьці – давесьці, што мы ня “дурні” і не “отморозки”.