Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў нядзелю прыбыў зь візытам у Рым. Заплянавана ягоная сустрэча з папам рымскім Бэнэдыктам XVI і прэм'ер-міністрам Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.
Падрабязнасьці ватыканскай аўдыенцыі
Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка краіны, сёньня заплянавана сустрэча кіраўніка краіны ў Ватыкане з Бэнэдыктам XVI.
"Чакаецца, што падчас сустрэчы будуць абмеркаваныя пытаньні далейшага разьвіцьця супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і рымска-каталіцкай царквой".
Плянуецца таксама, што падчас візыту А.Лукашэнка правядзе сустрэчу з князем і вялікім магістрам Сувэрэннага мальтыйскага ордэну фра Мэт'ю Фэстынгам.
Падчас візыту таксама плянуюцца двухбаковыя перамовы "аб разьвіцьці ўзамавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, крэдытна-інвэстыцыйнай і іншых сфэрах беларуска-італьянскага ўзаемадзеяньня”.
Паводле агенцтва “РИА Новости”, А.Лукашэнка сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.
Сёньня ўвечары беларускі кіраўнік запрошаны на вячэру, якую ладзіць у яго гонар прэм’ер-міністар краіны Сыльвіё Бэрлюсконі. На гэтай вячэры мае прысутнічаць і міністар замежных справаў Італіі Франка Фратыні.