24-га красавіка адвакат Павал Сапелка наведаў свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча, які з 16-га красавіка трымае галодоўку пратэсту ў Менскім сьледчым ізалятары.
“Стан ягонага здароўся пагоршыўся, гэта нават бачна. У параўнаньні з тым, як ён трымаўся тыдзень таму, зараз зусім іншае. У яго абвастрыліся хранічныя хваробы, у тым ліку пячонкі. Трымаюць яго ў мэдычнай частцы ізалятару. Свае патрабаваньні аб вызваленьні ён ня зьняў і заяўляе, што будзе працягваць галадоўку, пакуль ня спыняць перасьлед”, -- паведаміў Свабодзе Павал Сапелка.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага паводле падазрэньняў у падрыхтоўцы замаху на міліцыянта. Па гэтай жа справе былі арыштаваныя Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка. Адным з патрабаваньняў Мікалая Аўтуховіча ёсьць таксама іх вызваленьне.