Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску разагналі ўсіх бамжоў каля Сьвята-духавага сабору на плошчы Свабоды.
Гэта адбылося за 25 хвілінаў да заплянаванай актывістамі аргкамітэту стварэньня БХД дабрачыннай акцыі. Яны зьбіраліся раздаваць харчы бяздомным, якіх міліцыянты называюць “асобамі без вызначанага месца жыхарства”..
Гэта адбылося пасьля таго, як на сайтах інфармацыйных выданьняў зьявілася інфармацыя аб тым, што акцыя ў рамках кампаніі “Наш адказ на крызіс” адбудзецца ў 16 гадзінаў.
Актывісты БХД, нягледзячы на прэвэнтыўныя захады міліцыянтаў, знайшлі жабракоў, якія знаходзіліся на адлегласьці некалькі мэтраў ад царквы. Яны чакалі калі сыдуць міліцыянты, каб заняць свае месцы ля храму.
Кожны з бамжоў атрымаў харчы і словы спачуваньня.