Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – пэнсіянэр з Нароўлі Ўладзімер Бібік. У хуткім часе ў яго юбілей – 75 гадоў. 26 зь іх пражыў у Казахстане. Дадому вярнуўся перад самым выбухам на Чарнобыльскай АЭС. Уласны дом сам будаваў ужо пасьля таго, як горад трапіў у радыяцыйную зону. Сёньня Ўладзімер Бібік расказвае пра харчаваньне людзей у Нараўлянскім раёне
– Нас ратуюць прадпрымальнікі з уласнымі крамкамі...
– І колькі іх на васьмітысячную Нароўлю?
– Пяток… Ну і базар, які працуе раз на тыдзень.
– Што яны ўяўляюць сабой, і якім чынам вы знаходзіце там “паратунак”?
– Нягледзячы на жудасныя падаткі, прыватнікі ўсё ж імкнуцца наблізіць нашае жыцьцё да цывілізаванага. Прадукцыя як разнастайная, так і больш танная, чаго не заўважаеш у дзяржаўным гандлі.
– Чым яшчэ ён не задавальняе жыхароў Нароўлі?
– Інэрцыяй кансэрватызму: у прадпрымальніка на маленькай плошчы ёсьць усё неабходнае, абы толькі грошы ў пакупнікоў былі...
– А ці ёсьць у горадзе дэфіцыт гародніны, садавіны?
– Тут выручае толькі базар. Толькі!
– Нароўля побач з Украінай: маеце магчымасьць параўнаць украінскія крамы зь беларускімі?
– Апошнім часам гандлёвыя каналы з суседзямі пагоршыліся “дзякуючы” нашай мытні. А шкада: там і таньней, і вельмі смачная прадукцыя. Яна тут дужа хадавой была. Злуюцца на ўладу цяпер і украінцы, і беларусы – усім было выгадна, зручна, але ж на табе, задушылі гандаль...
– Каб выжыць – трымаюць у Нароўлі гародчыкі, хлеўчукі з жыўнасьцю?
– Ямо свае бульбу, гуркі, памідоры... А чаму й не, як Нароўлю зрабілі “чыстай зонай”? А вось каровы з парсюкамі не ў асаблівай пашане: дужа цяжка і нявыгадна іх трымаць – не стварылі вэртыкальнікі, у адрозьненьне ад Украіны, адпаведных умоваў.
– А ці спрабавалі вы замерыць сваю нібыта чыстую прадукцыю? Або я дарма ўжываю тут слова “нібыта”?
– Не, не дарма... У мяне прапаў дазымэтар. Аднак ёсьць кантроль у санэпідстанцыі. Грыбы, якія мы зьбіраем, яна спрэс забараняе, аднак людзі не зьвяртаюць на тое ўвагі. Ну а бульбу, напрыклад, дазваляюць есьці – кажуць, яна чыстая. Аднак ніхто асабліва правяраць прадукты да іх ня ходзіць. Я вам так скажу: як туды зьвяртацца, дык застанесься галодным...
– Чаму?
– Абавязкова многае будзе забракаванае...