Менскія гарадзкія ўлады адмовілі актывістам аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў правядзеньні пікетаў у рамках акцыі “Наш адказ на крызіс”.
Актывісты прасілі дазвол правесьці пікеты 25 красавіка ля Камароўскага рынку і парку Дружбы народаў. У адмове чыноўнікі спаслаліся на тое, што пікеты будуць замінаць працы транспарту і мінакам.
Ад сёньняшняга дня актывісты БХД у 30 гарадах краіны цягам пяці дзён будуць ладзіць сацыяльныя, палітычныя і дабрачынныя акцыі.
Ідэя пяцідзённай кампаніі — заклік да беларускага грамадзтва аб’яднацца, каб супрацьстаяць эканамічнаму крызісу. БХД мае свае прапановы:
1. Эканомія — падчас крызісу дзяржава і мясцовыя ўлады павінны скарачаць лішнія выдаткі (на лядовыя палацы, АЭС, аграгарадкі, спэцслужбы, “Лінію Сталіна”, вялізныя гулянкі і г.д.).
2. Дабрачыннасьць — больш заможныя беларусы падчас крызісу могуць дапамагчы найменш абароненым: бедным, дзецям, інвалідам, сіротам.
3. Лібэралізацыя — зьніжэньне падаткаў, вызваленьне прадпрымальніцкай ініцыятывы, скарачэньне бюракратыі, гарантыі недатыкальнасьці прыватнай уласнасьці.
У межах кампаніі ў розных гарадах краіны заплянаваныя збор подпісаў, канфэрэнцыі, дабрачынныя мерапрыемствы, пікеты, флэш-мобы, прэзэнтацыя эканамічнай праграмы БХД.