Яны заклікаюць не запрашаць А. Лукашэнку ў Прагу, бо вынікам гэтага стане “ўзмацненьне рэпрэсіяў і этнацыду беларусаў, ціску на народ, перасьледу з палітычных прычынаў”.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 1994 г. Зянон Пазьняк і Станіслаў Шушкевіч, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2006 г. Аляксандар Казулін выступілі з сумесным зваротам да Эўразьвязу і эўрапейскіх палітыкаў.
“Мы вітаем добрую волю Эўразьвязу, накіраваную на падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі. Разам з тым у сувязі з інаўгурацыйным самітам праграмы “Ўсходняе партнэрства”, які плянуе правесьці Эўразьвяз у Празе 7-га траўня гэтага году, мы мусім заявіць, што пэўная канцэптуальная неакрэсьленасьць гэтай добрай і ўзаемавыгаднай праграмы ў дачыненьні да дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі прывядзе да вельмі нэгатыўных вынікаў", – гаворыцца ў звароце.
Запрашэньне кіраўніка ўлады А. Лукашэнкі на саміт у Прагу аўтары звароту называюць “знакавым дзеяньнем, якое фактычна легітымізуе дыктатуру, скасуе незаконнасьць яе ўлады і прынятых антыпраўных рашэньняў. Вынікам запрашэньня А. Лукашэнкі ў Прагу стане ўзмацненьне рэпрэсіяў і этнацыду беларусаў, ціску на народ, перасьледу з палітычных прычынаў за іншадумства”.
“Мы ведаем становішча ў нашым грамадзтве, узровень думаньня і матывы паводзінаў А. Лукашэнкі, – пішуць І. Сурвіла, З. Пазьняк, С. Шушкевіч і А. Казулін. – Нягледзячы на міжусобныя супярэчнасьці зь некаторымі сваімі саюзьнікамі, рэжым Лукашэнкі праводзіць зь імі ўзгодненую палітыку, у тым ліку і ў падыходзе да “Ўсходняга партнэрства”. Нявызначанасьць палітычных крытэраў з боку Эўразьвязу задавальняе антыбеларускі рэжым А. Лукашэнкі і яго саюзьнікаў, але супярэчыць інтарэсам Беларусі”.
У сумесным звароце гаворыцца, што “аморфнасьць крытэраў у дачыненьні да антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі ставіць пад пагрозу нацыянальнае, гуманістычнае і дэмакратычнае разьвіцьцё беларускага грамадзтва. Пасьля новых арыштаў у Беларусі з палітычных прычынаў, пасьля дэманстратыўных зрываў візыту эўракамісара ў замежных сувязях і палітыцы добрасуседзтва, ёсьць дастаткова аргумэнтаў, каб не запрашаць Лукашэнку на саміт”.
Аўтары звароту да Эўразьвязу адзначаюць: “У нас, падпісантаў гэтага звароту, розныя партыйныя пазыцыі і розныя погляды на палітыку, але пагроза Незалежнасьці нашай краіны і нашай грамадзянскай супольнасьці, якая ўзьнікае ў сувязі з аднабокімі дзеяньнямі ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі, змушаюць нас гаварыць цяпер разам і адным голасам: Лукашэнка не павінен быць запрошаны ў Прагу".
"Мы спадзяемся на падтрымку гэтага звароту з боку нашых балтыйскіх і заходніх суседзяў і прыхільнікаў адказнай палітыкі”, – пішуць І. Сурвіла, З. Пазьняк, С. Шушкевіч і А. Казулін у звароце да Эўразьвязу і эўрапейскіх палітыкаў.