Фінькевіча не пусьцілі на сустрэчу з кангрэсмэнамі

Артур Фінькевіч

Аб 11-й гадзіне Анатолю Лябедзьку, Аляксандру Казуліну і Вінцуку Вячорку усё ж дазволілі ехаць у Вільню, дзе мае адбыцца сустрэча палітыкаў з амэрыканскімі кангрэсмэнамі.
Яшчэ аднаму ўдзельніку паездкі, лідэру "Маладой Беларусі" Артуру Фінькевічу ў выезьдзе за мяжу адмовілі.

10.25 Беларускія памежнікі затрымалі на мяжы зь Літвой чатырох апазыцыйных палітыкаў – лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, былога палітвязьня Аляксандра Казуліна, намесьніка кіраўніка Партыі БНФ Вінцука Вячорка і лідэра “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў па тэлефоне лідэр АГП.

“Машыну, у якой мы ехалі ў Вільню, двойчы надгледзелі, правялі надгляд маіх рэчаў, а таксама Вінцука Вячоркі і Аляксандра Казуліна. Артура Фінькевіча, у пашпарце якога стаіць штамп аб забароне выезду за межы Беларусі, наагул накіравалі назад".

Беларускія палітыкі ехалі на сустрэчу з амэрыканскімі кангрэсмэнамі ў Вільню. Яна мела пачацца ў 10.30