На рынку горада Беразіно аднавіліся праверкі падатковых службаў. У некаторых прадпрымальнікаў канфіскаваны тавар. У іншых рэгіёнах краіны адбываецца аналягічны кантроль, а гандляры беспасьпяхова дамагаюцца зьніжэньня арэнднай платы.
Частку тавару ў прадпрымальнікаў рынку Беразіно сканфіскавалі з-за адсутнасьці сэртыфікатаў. Зараз людзям пагражаюць вялікія штрафы. Гандляры не пратэставалі, але пазачынялі свае палаткі і разышліся па дамах. Намесьнік кіраўніка рады рынку Сьвятлана Цыкун гэтак патлумачыла рашучасьць падаткавікоў і маўчаньне прадпрымальнікаў:
“На пасяўную патрэбныя грошы – 70 мільёнаў трэба ўзяць зь Бярэзінскага раёну. А дзе іх узяць? З прадпрымальнікаў. І не хвалюе – ёсьць у нас грошы ці не. Прыходзяць, не знайшлі на якую-небудзь анучку сэртыфікату і ўсё – канфіскуюць увесь тавар. Гэта маленькі горад, гэта можна сказаць вёска. Працаваць тут няма дзе. А мы не абароненыя ні прэзыдэнтам, нікім”.
Аналягічны кантроль падаткова-кантрольных службаў зараз адбываецца таксама на рынках іншых рэгіёнаў краіны. Актывіст руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Міхаіл Васільеў мяркуе, што цяперашнія праверкі ёсьць вынікам самаўпраўства мясцовых чыноўнікаў:
“Зараз дзейнічае паўгадавы мараторый на праверкі. Гэта значыць, праверка можа праходзіць толькі калі ёсьць дакладная інфармацыя пра правапарушэньне. У нашым выпадку – паводле падатковага заканадаўства. Проста так прыйсьці і праверыць рынак зараз ніхто ня мае права. Гэта значыць, што пайшла самадзейнасьць: мясцовыя ўлады плюнулі на мараторый і загадалі ісьці зьбіраць грошы”.
Ад нядаўняга часу ў Салігорску камісія дзяржкантролю правярае фінансавую дзейнасьць адміністрацыі рынку, чаго дамагліся прадпрымальнікі. У Полацку працягваецца супрацьстаяньне прадпрымальнікаў і адміністрацыі ў справе сплачваньня штогадовых незаконных пабораў. А кіраўніцтва рынку Ждановічы ў Менску адмаўляецца абмяркоўваць з гандлярамі пытаньне зьмяншэньня арэнды. Тым ня менш, большасьць прадпрымальнікаў не пратэстуюць актыўна. Вось як гэта тлумачыць сябра рады рынку Ждановічы Аляксандр Таўстыка:
“Канечне, людзі баяцца, бо ведаюць, што перадусім іх чакае разрыў дамоваў. І адміністрацыя ахвочая пазбавіцца людзей, якія хоць крышачку спрабуюць адстаяць свае правы. А цяперашнім крызісам дзяржпрадпрыемствы амаль не працуюць, мясцовыя ўлады людзям нічога не прапаноўваюць. А калі прапаноўваюць, то за тыя заробкі немагчыма выжываць, а ня тое, што жыць. Таму людзі сёньня чапляюцца за тое, што ёсьць. Але я лічу, калі ў краіне зьменіцца палітычная сытуацыя, ці больш жорсткай стане эканамічная, то, магчыма, гэта нешта і прынясе. Але ці адбудзецца гэта, ня ведаю”.
А мы не абароненыя ні прэзыдэнтам, нікім
Аналягічны кантроль падаткова-кантрольных службаў зараз адбываецца таксама на рынках іншых рэгіёнаў краіны. Актывіст руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Міхаіл Васільеў мяркуе, што цяперашнія праверкі ёсьць вынікам самаўпраўства мясцовых чыноўнікаў:
“Зараз дзейнічае паўгадавы мараторый на праверкі. Гэта значыць, праверка можа праходзіць толькі калі ёсьць дакладная інфармацыя пра правапарушэньне. У нашым выпадку – паводле падатковага заканадаўства. Проста так прыйсьці і праверыць рынак зараз ніхто ня мае права. Гэта значыць, што пайшла самадзейнасьць: мясцовыя ўлады плюнулі на мараторый і загадалі ісьці зьбіраць грошы”.
Ад нядаўняга часу ў Салігорску камісія дзяржкантролю правярае фінансавую дзейнасьць адміністрацыі рынку, чаго дамагліся прадпрымальнікі. У Полацку працягваецца супрацьстаяньне прадпрымальнікаў і адміністрацыі ў справе сплачваньня штогадовых незаконных пабораў. А кіраўніцтва рынку Ждановічы ў Менску адмаўляецца абмяркоўваць з гандлярамі пытаньне зьмяншэньня арэнды. Тым ня менш, большасьць прадпрымальнікаў не пратэстуюць актыўна. Вось як гэта тлумачыць сябра рады рынку Ждановічы Аляксандр Таўстыка:
Адміністрацыя ахвочая пазбавіцца людзей, якія хоць крышачку спрабуюць адстаяць свае правы