Амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што ў расейска-беларускіх стасунках праблемных пытаньняў больш чым дастаткова. Аднак Беларусь і Расея застаюцца стратэгічнымі партнэрамі. Таксама ён запэўніў, што, нягледзячы на ўсясьветны фінансавы крызіс, расейскі ўрад выдзеліць Беларусі крэдыт на будаўніцтва АЭС.
У інтэрвію БелаПАН Аляксандар Сурыкаў заявіў, што Расея пацьвердзіла намер стаць крэдыторам і генэральным падрадчыкам праекту будаўніцтва беларускай АЭС. Ён адзначыў, што пакуль гаворка ідзе пра два блёкі, але ёсьць магчымасьць пашырэньня. “Мы падтрымліваем ідэю будаўніцтва АЭС і разумеем, што яна выгадная Беларусі з пункту гледжаньня энэргетыкі, бо да 30% закупленага паліва будзе замяшчацца”, — сказаў амбасадар. Кошт праекту складае каля 5 мільярдаў эўра.
Нагадаем, што ўлады зьбіраюцца будаваць станцыю ў Астравецкім раёне Гарадзеншчыны. Паводле актывіста мясцовага руху супраць АЭС Мікалая Ўласевіча, Расея больш зацікаўлена ў будаўніцтве гэтай станцыі, чым Беларусь.
“Па сутнасьці, гэта не эканамічна пралічаны аб’ект, а проста ваенна-палітычнае рашэньне. Расея зацікаўлена, каб будавалі на захадзе Беларусі. Менавіта ў адказ на тое, што Літва, маўляў, згодная разьмясьціць проціракеты ЗША. Вось гэта і ёсьць пэўны адказ беларуска-расейскі. Расеі зусім не патрэбна, каб гэтая станцыя стаяла дзесьці на мяжы са Смаленскай ці Бранскай вобласьцю. А тое, што Беларусь ідзе на повадзе ў гэтым выпадку ў зацікаўленасьці Расеі ў будаўніцтве гэтай станцыі, — гэта і ёсьць тая нашая палітыка несвабоднай дзяржавы”.
Аляксандар Сурыкаў заявіў, што “Расея ня ставіцца нэрвова да “Ўсходняга партнэрства”. Аднак у Масквы ёсьць пэўныя насьцярогі — каб ініцыятыву не скарысталі супраць Расеі.
Таксама амбасадар Расеі пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Расея нібыта выпампавала з эканомікі Беларусі больш за 10 мільярдаў даляраў. Сурыкаў заўважыў, што яму складана сказаць, пра што ідзе гаворка. Маўляў, Беларусь у 2006 годзе плаціла за газ ніжэй на 247 даляраў, а летась — меней на 281 даляр.
Таму схаваныя прэфэрэнцыі на розьніцы цэнаў на энэрганосьбіты ў 2006 годзе прынесьлі беларускай эканоміцы 9,4 мільярда даляраў, а летась — 11,5 мільярда. Вырасла канкурэнтаздольнасьць беларускіх твараў на рынках усіх краінаў, апроч Расеі, дзе цэны расьлі ня так хутка. І далей Беларусь, у адрозьненьне ад іншых імпартэраў, ня будзе плаціць за энэрганосьбіты па рынкавых цэнах. Паводле пасла, Расея дадаткова “ўпампавала” ў Беларусь 2,5 мільярда даляраў.
Камэнтуючы гэтыя выказваньні, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук адзначыў:
“Безумоўна, яны датавалі Беларусь, і датацыі, паводле маіх разьлікаў, складалі 12% ВУП у 2008 годзе. Сам факт, што пра гэта сёньня гаворыць і пасол, — гэта як бы адказ на заяву Лукашэнкі, што 10 мільярдаў даляраў — гэта тое, што нібыта Беларусь датавала Расею. Безумоўна, датацыі ідуць толькі з таго боку. Датацыі — гэта геапалітычная гульня, плата за тое, што афіцыйны Менск павінен нешта зрабіць у пляне саюзнай дзяржавы, у пляне мытнага саюзу ці адзінай валюты”.
Амбасадар не выключае, што ў Беларусі з пагашэньнем расейскіх крэдытаў могуць узьнікнуць праблемы. Для разьлікаў можа быць скарыстана форма закладу. Камэнтуючы гэта, Яраслаў Раманчук прагназуе магчымасьць пераходу на прагматычныя стасункі, калі кожны расейскі крэдыт будзе забясьпечаны беларускімі актывамі.
СЛУХАЦЬ: