Алег Брэскі – кандыдат юрыдычных навук, навукоўца і практыкуючы юрыст. Кансультант Беларускай Праваслаўнай Царквы па праву. Сааўтар (з Вольгай Брэскай) кнігі “Ад транзыталёгіі да тэрыі Памежжа: нарыс дэканструкцыі канцэпту “Усходняя Эўропа” (Вільня, 2008), артыкулаў па філязофіі права і рэгіянальнай палітыцы. Жанаты, мае двух дзяцей. Жыве ў Берасьці. Спадару Брэскаму выпала дзяжурыць паміж двума Вялікднямі – каталіцкім і праваслаўным. Гэта і прадвызначыла тэматыку развагаў чарговага грамадзкага рэдактара.
Апошнім часам часта можна пачуць, што Пасха ці Каляды – гэта "сямейныя сьвяты". Але што маецца на ўвазе, што адбываецца з публічным значэньнем сьвятаў, што зьвязвае гэтыя сямейныя прыватызаваныя сьвяты з публічнасьцю?
У сьвяце беларускім есьць значны момант пераходу ад сямейнага і ўваходу на людзі, значны падзел між гэтых сфэраў. Падаецца, што на сьвята – сям'я пакідае хату, і ўсё сваё звычайнае. Натуральна, хата тут – гэта і вялізны катэдж, і маленькая кватэрка. Сям'я выходзіць на людзі, дзе становіцца іншай – цалкам адпаведнай сьвяту – у чыстых і прыгожых сукнях, у краватах. Для беларуса сьвята зьвязанае арганічна з публікай, а публіка – заўсёды – элемэнт сьвята. Уваход у яго – гэта выхад на вочы публічнасьці, які патрабуе адмысловага рытуалу. І так адбываецца, што рытуалам усё і канчаецца.
З пункту гледжаньня рытуалу, сьвята на тое і сьвята, што ў ім усё можа быць, як трэба. І ў ім – усё добра. Ролі расьпісаныя, героі – вызначаныя, усе ведаюць, што будзе далей. І галоўнае правіла – весьці сябе адпаведна. На сьвята трэба не парушыць яго строй, не парушыць яго прастор, ня выйсьці па-за межы сваёй ролі. Тады самыя забавы становяцца вельмі важнымі.
Бахцін пісаў аб карнавальнай сутнасьці сьвята. І, можа, слова "карнавал" засланяе сутнасьць гэтай важнай думкі. Бо на сьвята можна апынуцца такім, якім, можа, ты павінен быць, і пазнаць сабе такім. Папялушка – Прынцэсай, напрыклад. Але як затрымаць гэтае становішча? Як не гуляць ў яго, а ўспрыняць усур'ёз?
І вось так паўстае пытаньне: а што злучае публічнае і прыватнае – якое ў сямейнацэнтрычнай Беларусі перадусім – сьвет сям'і? Ці можна сказаць, што гэтае публічнае асвойваецца беларусамі, што танчэйшай робіцца мяжа паміж сакральным і прыватным? Што сьвята дае ня толькі маскі, якія можна перамерыць, але аснову для жыцьця?
І гэты дыстанс паміж сьвятам зь яго прасторай і рэчаіснасьцю – вельмі важная рэч. Вялікі дыстанс забясьпечвае значную рытуалізацыю сьвята і прафанацыю звыклага жыцьця, слабыя сувязі паміж сьветам сьвята і прафанным сьветам, сапраўды карнавальнае сьвяткаваньне. І гэта актуальныя праблемы хрысьціянізацыі жыцьця. Хрысьціянсва, застаючыся публічным, мала ахоплівае кухні, спальні, садочкі, сталы, звычайныя адносіны – усе сталыя формы чалавечага жыцьця.
Гэтак і сьвет публічнасьці проста так не пушчае да сабе. Публічнае – у тым ліку і сацыяльнае і палітычнае – застаецца амаль такім жа трансцэндэнтным, застаецца не-сваёй зямлёй, як і тое, што сустракае чалавека у рэлігіі.
Публічнасьць – іншая, чым зразумелае прыватнае і сямейнае быцьцё. І як і ў сьвята людзі вядуць сябе тут адпаведна. Тут можна абмежавацца ў дачыненьнях нейкім простым рытуалам – каб не парушыць строй сьвята. І так публічнае застаецца неасвоенай прасторай, у якой чалавек скаваны намерам не сапсаваць, весьці сабе згодна зь нейкім рытуалам, ня маючы досыць шырокай прасторы для свабоднага ўчынку. Таму той карнавал, які ўласьцівы для публічных сьвятаў, уласьцівы і для паводзін чалавека ў Беларусі на публіцы. Дастаткова паслухаць разумнага ў прыватным жыцьці чалавека, які залез на трыбуну з публічным сьпічам.
Гарэцкі паставіў калісь такі дыягназ:
"І душа дваіцца. Дзьве душы. Тая, што плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі, цяпер цьвярдзеець, але робіцца нядобраю, набірае ўсё болей нейкай калянасьці і нават жорсткасьці. Няхай сабе тая плача… Ёй не шкода, і яна не здрыгнецца, калі дзікая людзкая куламеса пашарпае на шматкі і князя, і Макасея-міліёншчыка, і разумца-армяніна. Ёй не шкода... А тая, другая, падумала і здрыгнулася".
Дарэчы, можа таму і не складаецца на Беларусі інстытут маральных правадыроў нацыі – бо ў прыватным жыцьці ўсе і так мудрыя і маральныя, а публічнае ня мераецца маральнымі нормамі – толькі рытуаламі. Узровень даверу катастрафічна падае пры пераходзе зь сямейных сфэраў у публічныя. Сакральнае ня мераецца прафанным.
І вось калі гавораць усе часьцей апошнім часам – "гэта сямейнае сьвята", то мы назіраем за дзіўным працэсам прыватызацыі сакральнага і скарачэньня гэтага дыстансу. Мы назіраем за магчымай трансфармацыяй публічных паводзін.
Сьвята, якое захоплівае дамы, якія дачыняюцца да сакральнага, становяцца яго асяродкам – можа перабудоўваць публічную прастору – нарэшце, калянізаваць публічнае сваімі маральнымі, жывымі нормамі – нормамі, злучанымі ня з вонкавым рытуалам, а сапраўднымі сацыяльнымі формамі, паводле той рэчаіснасьці, якая нараджаецца ў сьвяце разам з новым чалавекам, які гуляе ў сьвята ўсур'ёз – і прагне затрымаць сьвята на гэтым сьвеце.
У сьвяце беларускім есьць значны момант пераходу ад сямейнага і ўваходу на людзі, значны падзел між гэтых сфэраў. Падаецца, што на сьвята – сям'я пакідае хату, і ўсё сваё звычайнае
З пункту гледжаньня рытуалу, сьвята на тое і сьвята, што ў ім усё можа быць, як трэба. І ў ім – усё добра. Ролі расьпісаныя, героі – вызначаныя, усе ведаюць, што будзе далей. І галоўнае правіла – весьці сябе адпаведна. На сьвята трэба не парушыць яго строй, не парушыць яго прастор, ня выйсьці па-за межы сваёй ролі. Тады самыя забавы становяцца вельмі важнымі.
Бахцін пісаў аб карнавальнай сутнасьці сьвята. І, можа, слова "карнавал" засланяе сутнасьць гэтай важнай думкі. Бо на сьвята можна апынуцца такім, якім, можа, ты павінен быць, і пазнаць сабе такім. Папялушка – Прынцэсай, напрыклад. Але як затрымаць гэтае становішча? Як не гуляць ў яго, а ўспрыняць усур'ёз?
І вось так паўстае пытаньне: а што злучае публічнае і прыватнае – якое ў сямейнацэнтрычнай Беларусі перадусім – сьвет сям'і? Ці можна сказаць, што гэтае публічнае асвойваецца беларусамі, што танчэйшай робіцца мяжа паміж сакральным і прыватным? Што сьвята дае ня толькі маскі, якія можна перамерыць, але аснову для жыцьця?
І гэты дыстанс паміж сьвятам зь яго прасторай і рэчаіснасьцю – вельмі важная рэч. Вялікі дыстанс забясьпечвае значную рытуалізацыю сьвята і прафанацыю звыклага жыцьця, слабыя сувязі паміж сьветам сьвята і прафанным сьветам, сапраўды карнавальнае сьвяткаваньне. І гэта актуальныя праблемы хрысьціянізацыі жыцьця. Хрысьціянсва, застаючыся публічным, мала ахоплівае кухні, спальні, садочкі, сталы, звычайныя адносіны – усе сталыя формы чалавечага жыцьця.
Гэтак і сьвет публічнасьці проста так не пушчае да сабе. Публічнае – у тым ліку і сацыяльнае і палітычнае – застаецца амаль такім жа трансцэндэнтным, застаецца не-сваёй зямлёй, як і тое, што сустракае чалавека у рэлігіі.
Публічнасьць – іншая, чым зразумелае прыватнае і сямейнае быцьцё. І як і ў сьвята людзі вядуць сябе тут адпаведна. Тут можна абмежавацца ў дачыненьнях нейкім простым рытуалам – каб не парушыць строй сьвята. І так публічнае застаецца неасвоенай прасторай, у якой чалавек скаваны намерам не сапсаваць, весьці сабе згодна зь нейкім рытуалам, ня маючы досыць шырокай прасторы для свабоднага ўчынку. Таму той карнавал, які ўласьцівы для публічных сьвятаў, уласьцівы і для паводзін чалавека ў Беларусі на публіцы. Дастаткова паслухаць разумнага ў прыватным жыцьці чалавека, які залез на трыбуну з публічным сьпічам.
Гарэцкі паставіў калісь такі дыягназ:
"І душа дваіцца. Дзьве душы. Тая, што плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі, цяпер цьвярдзеець, але робіцца нядобраю, набірае ўсё болей нейкай калянасьці і нават жорсткасьці. Няхай сабе тая плача… Ёй не шкода, і яна не здрыгнецца, калі дзікая людзкая куламеса пашарпае на шматкі і князя, і Макасея-міліёншчыка, і разумца-армяніна. Ёй не шкода... А тая, другая, падумала і здрыгнулася".
Дарэчы, можа таму і не складаецца на Беларусі інстытут маральных правадыроў нацыі – бо ў прыватным жыцьці ўсе і так мудрыя і маральныя, а публічнае ня мераецца маральнымі нормамі – толькі рытуаламі. Узровень даверу катастрафічна падае пры пераходзе зь сямейных сфэраў у публічныя. Сакральнае ня мераецца прафанным.
Узровень даверу катастрафічна падае пры пераходзе зь сямейных сфэраў у публічныя. Сакральнае ня мераецца прафанным