Журы абвясьціла пераможцаў конкурсу "Вольнае слова-2008". Журы творчага конкурсу ГА "БАЖ" "Вольнае слова" прааналізавала больш за паўсотні журналісцкіх матэрыялаў ад 25-і аўтараў беларускіх СМІ.
Намінаныя “Найлепшы інфармацыйны матэрыял”:
- Першае месца - Глеб Лабадзенка, "Комсомольская правда" в Белоруссии".
- Другое месца - Віталіна Грахоўская, "Еўрапейскае радыё для Беларусі".
- Трэцяе месца - Руслан Гарбачоў, "Intex-press" (Баранавічы).
Намінацыя “Найлепшая аналітычная публікацыя”:
- Першае месца - Аляксандра Фядута, "Наша ніва".
- Другое месца - Віталь Цыганкоў, радыё "Свабода".
Намінацыя “Найлепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру ў журналістыцы”:
- Першае месца - Сямён Печанко, "Наша ніва".
- Другое месца - Руслан Гарбачоў, "Intex-press" (Баранавічы).
- Трэцяе месца - Алесь Гізун, "Intex-press" (Баранавічы).
Намінацыя "Дэбют":
- Пруднікава Вольга, "Народная воля".
- Тамара Савіч, "Intex-press" (Баранавічы).
Конкурс "Вольнае слова" праводзіцца другі год запар. Яго мэта — удасканаленьне прафэсійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных СМІ і інтэрнэт-выданьняў, заахвочваньне таленавітых журналістаў, стымуляваньне іх дзейнасьці ў адстойваньні агульначалавечых каштоўнасьцяў, у тым ліку прынцыпаў прафэсійнай журналістыкі і свабоды слова, паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.