Ручнік нацыянальнага адзінства

Алена Гапава

pigbig

Прыяцелька даслала спасылку на публiкацыю
ва ўкраінскай газэце, дзе жонка Юшчанкі бярэ ўдзел у вышываньні “Ручніка нацыянальнага адзінства”, гэткага сымбаля нацыі, які павінен быць падораны прэзыдэнту.


Эміль Дзюркгейм глядзіць на гэта адтуль, дзе ён зараз знаходзіцца, і ўсьміхаецца. Калісьці ён пісаў пра мэханічную салідарнасьць, уласьцівую архаічным грамадзтвам. Там салідарнасьць (“супольнасьць”) узьнікае паміж людзьмі ад таго, што яны робяць адно і тое ж і такім чынам перажываюць аднолькавыя пачуцьці, якія да таго ж шматкротна ўзмацняюцца празь іх адначасовае перажываньне. Гэтая салідарнасьць узьнікае ад падобы, эмоцыя і сьвяшчэннае трымценьне — з удзелу ў агульным абрадзе (ваенным парадзе, зьлёце аўтарскай песьні, сьвяце ўраджаю). Пры гэтым адбываецца і сакралізацыя некаторых прадметаў альбо практык, якія робяцца сымбалямі салідарнасьці і з гэтага — крыніцай моцы.

Алена Гапава

Больш за дзесяць гадоў таму я прыдумала і стварыла Цэнтар гендэрных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, таму што новае тады паняцьце “гендэр” давала назву тэкстуры пэрсанальнага досьведу, для якога не было тлумачэньняў у “старой” навуцы. Зараз жыву на двух кантынэнтах: у Амэрыцы, дзе выкладаю сацыялёгію на катэдры сацыялёгіі ўнівэрсытэту, і ў Беларусі-Літве, працягваючы свае курсы ў ЕГУ. Муж кажа, што я размазана па прасторы, як электрон. Зьяўляюся членам рэдакцыйнай калегіі галоўнага славістычнага часопіса Slavic Review.

1. Навошта я пішу блог

Некалькі гадоў таму маскоўскі гісторык Аляксандар Каменскі, які вельмі дбае пра захаваньне знакаў часу, сказаў мне: “Алена, пішыце дзёньнік”.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Спасылкі на цікавыя для мяне тэксты і крыніцы, якія я сама б не знайшла (і нават не даведалася б пра іх існаваньне), і здымкі катоў.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Апытаньні, гульні і рупліўцаў бацькаўшчыны ў радыкальных інкарнацыях.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

У раньнім радыкальным фэмінізьме існавала ідэя menstruating together: зьбірацца разам у такія дні і тым набываць моц, таму што калі гэта жаночая цялесная ўласьцівасьць лічыцца бруднай і (часткова) зьяўляецца прычынай маргіналізацыі (у такія дні нельга ўваходзіць у храм альбо гатаваць ежу), дык можна ператварыць яе ў крыніцу сілы праз рытуал.

Што тычыцца ручніка нацыянальнага адзінства, дык тут яшчэ традыцыя калектыўна ткаць “абыдзённы ручнік” (звычайна за адну ноч альбо адзін дзень — у беларусаў гэта завецца “абыдзёньнік”). Да гэтага зьвярталіся ў сухмень, пры эпідэміях, хваробах жывёлы. Ручнік выкарыстоўвалі дзеля асаблівага абраду “рытуальнага абмену” з Богам, калі ён рабіўся прадметам ахвяраваньня (яго палілі альбо клалі на крыж, “абменьваючы” на жыцьцё супольнасьці). Пра гэта піша мастацтвазнаўца Вольга Лабачэўская.

Той факт, што супольна вышыты ручнік павінен быць уручаны прэзыдэнту (“галоўнаму мужчыну”), дадае да Дзюркгеймавай стравы вострага соўсу.

Калі ў 1930-х савецкі народ пачаў дасылаць падарункі Сталіну (такі спосаб сымбалічна “аддаць сябе” галоўнаму патрыярху), беларускія пісьменьнікі адаслалі яму калектыўную паэму, да якой кожны дадаваў радок (калі не памыляюся), пачынаючы зь пераліку тэрыторый, адкуль яны гавораць:

…З-над Нёмана, Сожа, Заходняй Дзьвіны…

Гэта адбылося ўжо пасьля таго, як “буржуазныя нацыяналісты” былі вычышчаны з шэрагаў інтэлігенцыі, а Янка Купала цудам пазьбег арышту (але вельмі дзіўна загінуў у маскоўскім гатэлі ў ліпені 1942 г.).

У той час як мужчыны, што ўвасабляюць “розум і волю”, напісалі калектыўную паэму, якой належала выказаць адно агульнае пачуцьцё, былі сабраныя разам знакамітыя народныя рукадзельніцы, якія павінны былі вышыць вялікі ручнік (альбо дыван?). Пра гэта я ведаю ад Віталя Скалабана, ён зрабіў пра гэта дакумэнтальны фільм (якога я ня бачыла). Вышывальшчыц тых была нейкая біблейская колькасьць; не зьдзівілася б, калі б даведалася, што працаваць у крытычныя дні ім не дазвалялася :)