Сёньня ў Баранавічах адбыўся вулічны скандал між тутэйшымі жыхарамі і брыгадай прадпрыемства “Водаканал”. Спэцыялісты, выкліканыя на аварыю водаправоду, запатрабавалі пісьмовых гарантыяў аплаты сваёй працы. Людзі заўпарціліся.
Сёньня чарговы раз прарвала водаправод у Паўночным завулку ў Баранавічах. Гаспадары бліжэйшых дамоў сабраліся разам. Яны скардзіліся, што такія аварыі здараюцца часта.
“Ля Сідаровіча трубы ірвуцца вельмі часта. Не разумею, што там кепска зроблена. Амаль кожны год там бяда”, — кажа суседка сям'і Сідаровічаў.
Яшчэ адзін мясцовы жыхар наракае, што ў Баранавічах цяпер усе адгалінаваньні ад водаправоду ў двары ужо ня лічацца камунальнай уласнасьцю:
“Трэба самому аплочваць лінію, якая ляжыць на ўчастку. Гэта — першае. Па-другое, абавязваюць устанаўліваць у кожнай хаце вэнтыль. Гэта будзе каштаваць амаль мільён рублёў”.
Калі аварыйшчыкі запатрабавалі падпісаць рахунак за земляныя працы на месцы аварыі, жыхары запратэставалі:
“Я ня ведаю, што мы будзем рабіць! Халера яго знае! Гэта ж ня сто тысяч!” — абураецца жыхарка прыватнага сэктару.
Зьвяртаюся па тлумачэньні да начальніка ўчастку сетак “Водаправоду” Галіны Васілевіч. Яна пацьвярджае, што ў крызіс сытуацыя пагаршаецца:
“У нас прыбаўкі няма. У сувязі з крызісам нават зьнізілі. Нам арганізацыі ня плацяць. Шмат даўжнікоў. Мы павязаныя. У арганізацый, напрыклад у швейнай фабрыкі, няма збыту прадукцыі, таму няма грошай плаціць за ваду”.
Па словах суразмоўцы, у Баранавічах 380 кілямэтраў водаправоду, пераважна няновага. Аварыі здараюцца вельмі часта. І калі ня плацяць дзяржаўныя прадпрыемствы, то цяжар аплаты пераносіцца на прыватны сэктар. Пра гэта ў адкрытую заяўляе Галіна Васілевіч:
“Калі б аварыя адбылася на вашай трубе, то прыйшлі б да вас, паказалі б, што вось сьвішча, будзьце ласкавы, заплаціце”.
Ганна Васілевіч пацьвярджае, што цэны на паслугі, у тым ліку на рамонт, растуць:
“Год назад за такі парыў было, можа, 110 тысяч. А цяпер недзе 120”.
Ці вялікая такая сума для людзей?
“Былі выпадкі, у суд падавалі. Людзі заключалі дамову, а потым адмаўляліся. Казалі, што зашмат патрабуем. Падаём у суд. А сварацца — дык шмат і часта”, — расказвае Ганна Васілевіч.