Яшчэ нядаўна колькасьць выдаткаваных крэдытаў пастаянна расла. Цяпер крэдыторы і заёмшчыкі сутыкнуліся з праблемай невяртаньня пазыкаў. Паводле Нацбанку, за два месяцы сёлета праблемная запазычанасьць вырасла ўдвая.
Наколькі ўзрасла колькасьць праблемных крэдытаў, у “Сомбелбанку паведаміць адмовіліся, спасылаючыся на канфідэнцыйнасьць інфармацыі . Патрэбу ў калектарскіх агенцыях – гэтак называюць паслугі “выбіваньня” пазык з неплацельшчыкаў, тут з эканамічным крызысам не зьвязваюць.
“Калектарскія агенцтвы – гэта нармальная практыка ва ўсіх краінах. Ня толькі ў час крызысу, але і росквіту. Проста і ў нас насьпеў час”.
Аналітык спэцыялізаванага інтэрнэт-рэсурсу infobank.by Кацярына Смірнова мае адваротнае меркаваньне:
“Абсалютна зьвязана, наўпрост. Таму што калі прапановы аб увядзеньні калектарскіх паслуг разглядаліся ў мінулым годзе, ім не далі ходу. А сёлета ў сувязі з вялікім ростам праблемнай запазычанасьці, з насьпелай неабходнасьцю банкаў эканоміць па шматлікіх напрамках разглядаецца пытаньне аб тым, што калектарскія паслугі – патрэбныя”.
Рост праблемных крэдытаў (крэдытаў нявыплачаных) – відавочны, працягвае экспэрт:
“Паводле статыстыкі Нацбанку на 1 сакавіка, цягам першых двух месяцаў гэтага году праблемная запазычанасьць павялічылася ў два разы. Гэта тычыцца як наагул праблемнай запазычанасьці па банках, гэтак і крэдытаў фізычных асоб.”
Цяжкасьць выплаты ўзятых калісьці крэдытаў наўпрост зьвязана з навагоднім абвалам курсу валют, лічыць Юлія Сакалова, мэнэджэр адной з будаўнічых фірмаў Менску. Яна выплачвае валютны крэдыт за пакупку аўтамабіля:
“Пасьля крызысу сума ў беларускіх рублях моцна вырасла на 20 з лішнім працэнтаў. І расьце штомесяц. Калі да Новага года мне трэба было выплачваць 500 (да 550) зь нечым тысяч бел. рублёў, то пасьля Новага году амаль 700 тысяч, цяпер гэта ўжо 760 тысяч”.
Як будзе мяняцца сытуацыя? Выглядвае, што падставаў для аптымізму няма,кажа аналітык Кацярына Смірнова:
“Мы толькі-толькі ўвайшлі ў гэтую праблемную фазу, і я не бачу пакуль умоў, падстаў для паляпшэньня. Каб сытуацыя спачатку стабілізавалася, а потым палепшылася, патрэбныя прагрэсіўныя зрухі ў эканоміцы. Трэба, каб людзі зараблялі болей і больш рэгулярна. Калі гэта адбудзецца – тады і стабілізуецца ўзровень праблемных крэдытаў”.
Плацельшчыкі крэдытаў спадзяюцца на разуменьне з боку крэдытораў, але чаканьні гэтыя выглядаюць беспадстаўнымі, кажа Юлія Сакалова:
“У СМІ было шмат інфармацыі, што нібыта банкі спросьцяць умовы выплаты плацельшчыкаў крэдытаў у зьвязку з абставінамі эканомікі і крызысам, можа, расьцягнуць тэрмін выплаты і г.д. Але калі я зьвярнулася ў свой “Белросбанк”, мне сказалі, што нічога гэткага не плянуецца нават”.